Пятніца, 19.04.2024, 15:47

ГЛЫБОКАЕ

Галоўная »
ГЛЫБОКАЕгорад, цэнтр Глыбоцкага раёна. За 200 км ад Віцебска. Чыгуначная станцыя на лініі Крулеўшчына – Варапаева, на аўтадарозе Полацк – Вільня. У межах горада азёры Кагальнае і Вялікае. У 1995 г. было 18,4 тысячы насельнікаў.

Глыбокае
Герб Глыбокага

Упершыню ўзгадваецца ў дакументах ў 1414 г. Належала Зяновічам, Корсакам, Радзівілам, Вітгенштэйнам. З XVI ст. мястэчка. Тут у XVI – XVIII стст. быў Глыбоцкі замак, які быў дашчэнту спалены ў 1654-м у час бітвы войскаў ВКЛ і Маскоўскай дзяржавы. Пазней замак аднаўляўся, але зноў пацярпеў у перыяд Паўночнай вайны.

Глыбокае
Былы гандлёвы пляц

Глыбокае
Гаспадарчы двор Вітгенштэйнаў

У канцы XVI – XVIII стст. заснаваны кальвінскі збор, касцёл св.Міхаіла і Троіцкі, Глыбоцкі касцёл і кляштар кармелітаў, царква Троіцы, Ільінская капліца, сінанога.

Глыбокае
Касцёл Найсвятой Тройцы

Глыбокае
Сабор Раства Прасвятой Багародзіцы

З 1793-га г. мястэчка Глыбокае ў складзе Дзісенскага павета Віленскага ваяводства, у 1921 – 1939 гг. у складзе Польшчы, з 1940-га горад.

Глыбокае
Сінагога (страчана)

У Глыбокім ёсць прадпрыемствы харчовай (малочна-кансервавы камбінат, мясакамбінат, кансервавы і камбікормавы заводы і інш.), мясцовай прамысловасці, працуе гісторыка-этнаграфічны музей.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.