Субота, 20.04.2024, 08:40

ГЛЯК, глёк, ляк, бунька, лагун

Галоўная »
ГЛЯК, глёк, ляк, бунька, лагунганчарны выраб; гліняная пасудзіна для захоўвання і транспарціроўкі рэчываў – алею, квасу, вады і інш. Шарападобная, радзей крыху падоўжаная пасудзіна з плоскім дном, кароткім вузкім горлам з дзюбкай або без яе, 1 – 2 ручкамі (вядомы глякі і з пляскатымі бакамі, без ручак, з 4 гарызантальна пастаўленымі вушкамі ўверсе і ўнізе тулава, праз якія прасоўвалі вяроўку). Памеры ад цацачных (0,1 л) да вялікіх (8 – 10 л).

гляк, глякі
Глякі

У гляку заварвалі чай, рабілі настой зёлак (таму на захадзе Віцебшчыны яго называлі зелянік). Маюць іншыя лакальныя назвы: глёк – на ўсходзе, агляк, ляк – на поўначы і паўночным захадзе, бунька, банька – на паўднёвым захадзе.

Выраблялі глякі чорна-задымленыя, паліваныя, зрэдку гартаваныя. Упрыгожвалі іх глянцаваным і лінейна-хвалістым контррэльефным арнаментам, часам ангобнай размалёўкай.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.