Субота, 20.04.2024, 04:49

ГРАМАТА

Галоўная »
ГРАМАТА (ад грэч. чытанне і пісьмо) – афіцыйны альбо прыватны напісаны на пэўную тэму дакумент, што здаўна быў залічаны ў склад дзелавой літаратуры. 3 даўніх часоў пісаліся на бяросце (берасцяныя граматы), пергаменце і паперы. Афіцыйныя дакументы замацоўваліся ўладнымі подпісамі і пячаткамі. Былі і несапраўдныя, сфальсіфікаваныя граматы, у якіх таксама ўлічваліся адпаведныя стыль і афармленне, але якія не неслі праўдзівасць, а былі прысвечаныя карыслівым мэтам аўтараў.

Здаўна граматы мелі самы розны характар – дагаворны, дарчы, духоўны, ахоўны, купчы, укладны, устаўны і інш. 3 XII ст. стала шырока вядомая беларуская дзелавая пісьменнасць (1161 г., надпіс на крыжы Ефрасінні Полацкай). Захаваліся і іншыя граматы, у тым ліку часоў ВКЛ ХІІІ-ХVІІ стст. Пазней афіцыйныя дакументы заносіліся ў спецыяльныя кнігі і сталі асновай дзяржаўнага архіва ВКЛ, т.зв. Літоўскай метрыкі. Лічыцца, што ў 1229 г. упершыню ў граматах выявіліся рысы беларускай гаворкі. Гэтыя публікацыі, мовай якіх карысталіся князі на беларускіх землях, фармавалі светапогляд нашага люду, развівалі яго гістарычную памяць, мову і культуру. Адпаведна, пазней у ВКЛ ужо летапісы сталі ўласна беларускія.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.