Чацвер, 18.04.2024, 22:27

ГРАТЭСК

Галоўная »
ГРАТЭСК (ад франц. і італ. вычварна-мудрагелістае) – від мастацкай тыпізацыі, заснаваны на рэзкім сумяшчэнні кантрастаў, дэфармацыі ці карыкатурным перабольшванні жыццёвых адносін, прадметаў і з'яў рэчаіснасці з мэтай паказу іх глыбіннай сутнасці. Засведчыўся яшчэ да н.э. (Арыстафан і інш.). Пазней у заходнееўрапсйскай літаратуры, у мастацтве ўжываўся ў сатыры, памфлеце, карыкатурах, шаржах і інш.

У Расіі гратэск падняў па вялікую вышыню М.Гогаль, чым зрабіў вялікі ўплыў на рускую, украінскую і беларускую літаратуры.

На Беларусі гратэск пачаў развівацца ў фальклоры (вобразы нячысцікаў, груганоў і іншых у чарадзейпых казках), у літаратуры яго элементы засведчыліся ў эпоху барока (XVI- XVIII стст.) у асобных творах палемічнай літаратуры, парадыйна-сатырычнай прозы, у інтэрмедыях. Гратэскавую тыпізацыю шырока выкарыстаў В.Дунін-Марцінкевіч («Пінская шляхта»), пазней – у шматлікіх творах Я.Купала, Якуб Колас, К.Крапіва, якія дзеля гратэскавай вобразнасці шырока ўжывалі і гіпербалізацыю (свядомае перабольшванне), метафарызацыю (пераноснае значэнне для сатырычна-парадыйнага параўнання), вульгарызмы і жарганізмы.

У беларускім народным мастацтве (пераважна з XVI ст.) гратэскавыя рысы выявіліся ў малюнках-лубках, батлейцы, дзе, напрыклад, падкрэслівалася маёмасная няроўнасць паміж багатымі і беднымі, але духоўнае багацце некаторых зняважаных і беднае некаторых узвышаных. Беларуская графіка XIX – пачатку XX стст. высмейвала паразітызм пануючага класа царскай Расіі, асуджала яго сацыяльны і нацыянальны прыгнёт беларускага народа, у савецкі час шмат прысвяціла твораў выкрыццю фашысцкіх акупантаў, а пасля вайны асуджала мяшчанства, прыстасавальніцтва, паразітызм і інш. У сучасны момант гратэскавае мастацтва перажывае крызіс, а то і заняпад.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 9
Гасцей: 9
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.