Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход | RSS | Панядзелак, 04.12.2023, 03:31 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
ВОСТРАЎГалоўная »ВОСТРАЎ (Остров - русс.) — вёска ў Нацкім с/с, за 20 км на паўночны ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Ганцавічы на лініі Лунінец — Баранавічы, на правым беразе ракі Нача. 169 двароў, 338 жыхароў (14.10.2009 года), на сакавік 2015 года 318 жыхароў, на 1 студзеня 2018 года 283 жыхара. Цэнтральны ўезд у населены пункт Уезд у населены пункт з боку вёскі Гута Уезд у населены пункт збоку вёскі Крышылавічы У пачатку ХІХ стагоддя Востраў узгадваецца ў дакументах (рэвізскіх казках) як невялікае сяло, якое належала памешчыкам Абуховічам. Паводле перапісу 1897 года вёска Круговіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні, 59 двароў, 389 жыхароў, працавалі піцейны дом, хлебазапасны магазін. Крыж на цэнтральным скрыжаванні З 1921 годзе ў складзе Польшчы, вёска Круговіцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства, 84 дамы, 459 жыхароў (з іх 454 беларусы, усе праваслаўныя). З 1939 годзе ў БССР. З 15.01.1940 года вёска ў складзе Ганцавіцкага раёна Пінскай вобласці, з 12.10.1940 года ў Лактышоўскім с/с (з 1954 года Нацкі). У 1940 годзе 113 двароў, 684 жыхары. У Вялікую Айчынную вайну з 30.06.1941 года да 7.07.1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Побач з вёскай дзейнічалі партызаны брыгады імя Леніна Пінскага злучэння; з фронту не вярнуліся 57 воінаў-землякоў. Кантора ААТ "Крышылавічы" З 08.01.1954 года ў Брэсцкай вобласці. Паводле перапісу 1959 года ў вёсцы 508 жыхароў. З 25.12.1962 года да 30.07.1966 года ў Ляхавіцкім раёне. Паводле перапісу 1970 года 406 жыхароў. Фельчарска-акушэрскі пункт Будынак пошты Дом культуры і бібліятэка Магазін Турыстычная база "Астравок" Дзейнічаюць Дом культуры, бібліятэка, аддзяленне сувязі, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін. У 1973 годзе ўстаноўлены помнік (скульптура савецкага воіна) на ўшанаванне памяці землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, які ў 2015 годзе быў заменены на новы. ![]() Помнік землякам, у 2015 годзе заменены на новы Новы помнік землякам Планіровачна складаецца з двух вуліц, арыентаваных з захаду на ўсход (загіб адной з іх ва ўсходняй частцы на поўнач перасякае другую), перасечаных у заходняй частцы трэцяй вуліцай, арыентаванай з паўночнага захаду на поўдзень. ![]() Мемарыяльная дошка Міхасю Рудкоўскаму ў будынку былой школы Мемарыяльная дошка на доме, дзе нарадзіўся і вырас Міхась Рудкоўскі
Падрыхтавана паводле кнігі Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006.
|
|