Пятніца, 29.03.2024, 15:58

ГРУНДВАЛЬДСКАЯ БІТВА, «Вялікая вайна»

Галоўная »
ГРУНДВАЛЬДСКАЯ БІТВА, «Вялікая вайна» так яна не толькі названая ў гістарыяграфіі, але такой была і на самой справе. Гутарка пра грандыёзную, лёсаносную Грунвальдскую бітву 1410 года.

Сыйшліся ў магутным сярэдневяковым пабоішчы ВКЛ, Польшча і Тэўтонскі ордэн: хто – каго?! Уся Еўропа пільна назірала за гэтай вызначальнай на стагоддзі сутычкай. Уладары Польшчы і ВКЛ – нашы землякі, стрыечныя браты Ягайла і Вітаўт, пачалі з 1409 года тайна абмяркоўваць, як разбіць Тэўтонскі ордэн, які пагражаў незалежнасці Польшчы і ВКЛ (ён учыніў не менш 100 нападаў), а таксама замахваўся і на суседнія, сённяшнія рускія землі. Адтуль не магло быць сур'ёзнага адпору з-за таго, што яны яшчэ не маглі акрыяць пасля Кулікоўскай бітвы.

Польшча і ВКЛ узялі турботу на сябе – даць бой крыжакам, уратаваць значную частку славянскіх зямель ад заняволення. Задуму Ягайлы і Вітаўта вывіжавалі крыжацкія шпіёны. Яны забяспечылі тое, што 15 ліпеня 1410 г. Тэўтонскі ордэн, умацаваны артылерыяй, рознымі тактычнымі хітрыкамі (напрыклад, выкапаннем ям з настаўленымі вострымі бярвеннямі), ужо чакаў славянскія сілы і быў упэўнены, што іх разгроміць. У шэрагах крыжакоў былі лепшыя рыцарскія сілы ўсёй Еўропы, якія прагнулі багацця і ўлады. Яны паспелі выбраць найлепшую пазіцыю – на ўзвышках. У каго і якія ў супрацьборных бакоў былі сілы, і сёння фактычна невядома. Многія нашы даследчыкі і чытачы ўяўляюць тое пабоішча па апісаннях польсканастроеных гісторыкаў Яна Длугаша і пісьменніка Г.Сянкевіча, якія распаўсюджвалі міф пра тое, што пры першай жа сутычцы войска Вітаўта пабегла ў адчаі і толькі пазней вярнулася і пераможна ўдзельнічала ў заканчэнні сечы. Прыгожая хлусня ды на сваю карысць. Калі войска пабегла, яго цяжка спыніць. Вітаўт, шмат у чым навучыўшыся ў татараў (з імі была на чале з дзядзькам Альгердам і пераможная бітва ў 1362 г., але і было паражэнне яго, Вітаўта, у 1399-м), ужыў татарскую тактыку – адступіць, прыкінуцца беглымі, а пасля імгненна вярнуцца і нанесці па раздробеным стане непрыяцеля страшэнны ўдар. Дарэчы, першымі ўступілі ў страшэнны бой менавіта новыя Вітаўтавы саюзнікі – татары, якія папрасілі прытулку ў ВКЛ і ў бітве прынеслі сябе ў ахвяру Вялікай Перамогі. Вось і адтуль, з таго часу, у беларусаў няма асаблівай непрыязні да татараў. Прытворныя ўцёкі ацалелых татараў і войск Вітаўта (пры гэтым незвычайную храбрасць праявілі смаленскія харугвы, якія былі знішчаныя амаль ушчэнт), а пасля вяртанне сіл Вітаўта і дзеянні польскіх войск разгубілі крыжакоў, забяспечылі грандыёзную перамогу над імі. Магістр Тэўтонскага ордэна ўвёў у бой свежыя запасныя сілы, але і яны былі знішчаныя. ВКЛ і Польшча атрымалі бліскучую перамогу, у выніку якой выратавалі ўсходняе і цэнтральнае славянства ад такой сёння малазразумелай, а тады добраўсвядомленай, агрэсіўнай сілы, як крыжакі, з іхнімі нібыта святымі, хрысціянскімі, але на самой справе бязлітасна захопніцкімі і вынішчальнымі кодэксамі.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.