Аўторак, 23.04.2024, 12:09

ГУМАР

Галоўная »
ГУМАР (з англ. нораў, настрой) – як пішуць вучоныя-літаратуразнаўцы, гэта – не столькі від камічнага мастацтва, колькі – склад, лад, вобраз мыслення кожнага народа. Як сведчыць сусветная гісторыя, сапраўдным, жыццядайным гумарам валодаюць нямногія людзі, таму шмат тых, хто глыбока крыўдзіцца за сказанае яму, нават сябрам, жартаўлівае, бяскрыўднае слова. У многіх краінах самага так званага цывілізаванага ладу, калі, напрыклад, пісьменнік, мастак ці артыст, а то звычайны чалавек сузіраў жыццё з гумарным успрыняццем, яго маглі строга асудзіць.

У Беларусі заўсёды разумелі сілу гумару. І ў побыце, і ў літаратурнай творчасці. Менавіта на гэтай аснове здаўна пачалі складвацца народныя показкі, анекдоты, байкі. камедыі, гумарэскі, пародыі, фельетоны, памфлеты. А побач развіваліся самыя розныя народныя жартоўныя песні, прыпеўкі, жарты, прыказкі і прымаўкі, казкі, у якіх у большасці ананімныя аўтары па-свойму ўспрымалі многія жыццёвыя з'явы, людскія ўчынкі, асабліва адмоўныя. 3 увагі да народнага гумару ў першай палове XIX ст. пачалося станаўленне новай беларускай літаратуры ў паэмах «Энеіда навыварат», «Тарас на Парнасе», п'есах В.Дуніна-Марцінкевіча «Пінская шляхта» і «Залёты». Пасля гэта прадоўжылася ў вершах Францішака Багушэвіча, у драматургіі Я.Купалы («Паўлінка», «Прымакі») і К.Каганца («Модны шляхцюк»), апавяданнях Ядвігіна Ш. і ў шматлікіх творах Якуба Коласа (апавяданні «Чорт», «Недаступны», «Кірмаш» і інш., паэма «Новая зямля», празаічная трылогія «На ростанях»).

У савецкі час гумарыстычныя сродкі беларускія пісьменнікі ўжывалі дзеля асуджэння былога і аджылага, у змаганні за новыя ідэалы і фармаванне гарманічнай асобы (байкі і п'есы К.Крапівы, драматургія А.Макаёнка, А. Петрашкевіча, гумарэскі Я.Брыля, гумарыстычныя і парадыйныя вершы Н.Гілевіча, Р.Барадуліна і інш.). У літаратуразнаўчых працах гумар звычайна аналізуецца разам з сатырай. Для аўтараў і чытачоў гэтага накірунку ў Беларусі выходзіць часопіс «Вожык».
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1392]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 9
Гасцей: 9
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.