Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход | RSS | Чацвер, 01.06.2023, 06:19 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
ДУБНЯКІГалоўная »ДУБНЯКІ (Дубняки - русс.) — вёска ў складзе Агарэвіцкага с/с, за 10 км на паўночны ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Ганцавічы (на лініі Лунінец — Баранавічы). 2 жыхары (14.10.2009 г.). Паводле перапісу 1897 г. — фальварак Круговіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні, 2 двары, 12 жыхароў. У пачатку 1920-х: пад назвай Дубнякі былі вядомы 2 паселішчы — калонія і фальварак Круговіцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства Польшчы. У 1921 г. ў калоніі налічвалася 12 дамоў, 66 жыхароў, у фальварку — 1 дом, 23 жыхары. З 1939 г. ў склад БССР, вёска, з 15.01.1940 г. ў Ганцавіцкім раёне Пінскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з 30.06.1941 г. да 08.07.1944 г. вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 2 вяскоўцы. Паводле перапісу 1959 г. ў Дубняках 187 жыхароў. З 08.01.1954 г. ў Брэсцкай вобласці. З 25.12.1962 г. да 30.07.1966 г. ў Ляхавіцкім раёне. У 1970 г. 136 жыхароў, магазін. ![]() Адзіная вуліца вёскі ![]() ![]() ![]() Пустыя даму хутарной часткі вёскі ![]() Былая вуліца хутарной часткі вёскі У 1965 г. на магіле невядомага партызана, які загінуў у баі з нямецка-фашысцкімі акупантамі ў Вялікую Айчынную вайну, устаноўлены абеліск. ![]() ![]() Магіла партызана Забудова рэдкая, бессістэмная, уздоўж прасёлачнай дарогі (часткова ў лесе).
Падрыхтавана паводле кнігі Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006.
|
|