Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход | RSS | Нядзеля, 08.09.2024, 19:53 | ||||||||||||||||||||||||||||||||
ЕЛЬНЯГалоўная »ЕЛЬНЯ (Ельня - русс.) — вёска ў складзе Любашаўскага с/с, за 2,5 км на поўначы ад горада і чыгуначнай станцыі Ганцавічы (на лініі Лунінец — Баранавічы). 58 двароў, 158 жыхароў (14.10.2009 г.), на сакавік 2015 года 144 жыхары. Уезд у населены пункт з боку горада Ганцавічы Уезд у аддаленую частку Ельні (былая вёска Пасекі) з боку горада Ганцавічы У 1567 г. ўзгадваецца як сяло ў Новагародскім павеце ў перапісе войска Літоўскага. У 1684 г. ў запісах Берасцейскага гродскага суда. У 1909 г. засценак Круговіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні, 11 двароў, 65 жыхароў. У лістападзе 1917 г. ўстаноўлена савецкая ўлада. У лютым 1918 г. акупіравана германскімі войскамі, з сакавіка 1919 г. — польскімі. У пачатку 1919 г. і ў ліпені — жніўні 1920 г. аднаўлялася савецкая ўлада. З 1921 г. ў складзе Польшчы, засценак Круговіцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства, 14 дамоў, 92 жыхары. З 1939 г. ў БССР. З 15.01.1940 г. вёска ў Ганцавіцкім раёне Пінскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны прапалі без вестак 2 вяскоўцы. Адзіная вуліца ў былой вёсцы Пасекі, якая на сённяшні дзень з'яўляецца часткаю Ельні Завулак З 08.01.1954 г. ў Брэсцкай вобласці. Паводле перапісу 1959 г. 118 жыхароў. З 25.12.1962 г. да 30.06.1966 г. ў Ляхавіцкім раёне. Паводле перапісу 1970 г. 184 жыхары. Каталіцкі крыж пры ўездзе ў аддаленую частку (былая вёска Пасекі) Планіровачна складаецца з прамалінейнай, двухбакова забудаванай вуліцы, арыентаванай з захаду на ўсход, да якой ва ўсходняй частцы з поўдня прымыкае кароткая вуліца. Падрыхтавана паводле кнігі Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006.
|
|