Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход | RSS | Серада, 27.09.2023, 04:28 | ||||||||||||||||||||||||||||||||
КАЛОНІЯГалоўная »КАЛОНІЯ (Колония - русс.) — вёска ў складзе Агарэвіцкага с/с, за 9 км на ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Ганцавічы (на лініі Лунінец — Баранавічы). 69 жыхароў (14.10.2009 г.). Уезд у населены пункт з боку вёскі Агарэвічы Уезд у населены пункт з боку вёскі Красынічы Уезд у населены пункт з боку вёскі Новыя Агарэвічы У 1909 г. маёнтак Круговіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні, 1 двор, 4 жыхары. У лістападзе 1917 г. ўстаноўлена савецкая ўлада. У лютым 1918 г. акупіравана германскімі войскамі, з сакавкіка 1919 г. — войскамі Польшчы. У пачатку 1919 г. і ў ліпені — жніўні 1920 г. аднаўлялася савецкая ўлада. Прыдарожны крыж З 1921 г. ў складзе Польшчы, вёска Круговіцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства, 24 дамы, 156 жыхароў. З 1939 г. ў складзе БССР. З 15.01.1940 г. вёска ў Ганцавіцкім раёне Пінскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з 30.06.1941 г. да 07.07.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Карнікі спалілі ў вёсцы 14 двароў. На франтах вайны загінулі 2 вяскоўцы, 2 жыхары вёскі памерлі ад ран. З 08.01.1954 г. ў Брэсцкай вобласці. Паводле перапісу 1959 г. 331 жыхар. З 25.12.1962 г. да 30.07.1966 г. ў Ляхавіцкім раёне. Паводле перапісу 1970 г. 197 жыхароў. Вясковыя краявіды Забудова рэдкая, бессістэмная, выцягнутая з захаду на усходу. Падрыхтавана паводле кнігі Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006.
|
|