Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход | RSS | Аўторак, 30.05.2023, 13:23 | ||||||||||||||||||||||||||||||||
КРАСЫНІЧЫГалоўная »КРАСЫНІЧЫ (Красыничи - русс.) — вёска ў складзе Агарэвіцкага с/с, за 12 км на паўднёвы усход ад горада і чыгуначнай станцыі Ганцавічы (на лініі Лунінец — Баранавічы). 89 жыхароў (14.10.2009 г.), на сакавік 2015 года 67 жыхароў. Уезд у населены пункт з боку вёскі Агарэвічы У пачатку 19 ст. Красынічы — вёска Круговіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні, уласнасць Свяжынскіх. У 1916 г. 6 двароў. Паводле перапісу 1897 г. — маёнтак той жа воласці і павета, 1 гаспадарка, 5 жыхароў. У 1909 г. — маёнтак, 2 двары, 8 жыхароў. Два прыдарожныя крыжы на ўездзе ў вёску У лістападзе 1917 г. ўстаноўлена савецкая ўлада. У лютым 1918 г. акупіравана германскімі войскамі, з сакавіка 1919 г. — войскамі Польшчы. У пачатку 1919 г. і ў ліпені-жніўні 1920 г. аднаўлялася савецкая ўлада. З 1921 г. ў складзе Польшчы, калонія Круговіцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства, 7 дамоў, 44 жыхары. З 1939 г. ў складзе БССР. З 15.01.1940 г. вёска ў Ганцавіцкім раёне Пінскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з 30.06.1941 г. да 08.07.1944 г. вёска акупіравана нямецка-фашыскімі захопнікамі. На франтах вайны ў баях загінуў 1 вясковец, 1 жыхар прапаў без вестак. У наваколлі Красынічаў супраць акупантаў дзейнічалі партызаны брыгады імя Леніна Пінскага злучэння. Вуліцы вёскі З 08.01.1954 г. ў Брэсцкай вобласці. Паводле перапісу 1959 г. ў вёсцы 242 жыхары. З 25.12.1962 г. да 30.07.1966 г. ў Ляхавіцкім раёне. Паводле перапісу 1970 г. 236 жыхароў. Помнік на месцы згубы партызан брыгады імя Леніна За 7 км ад вёскі, ва ўрочышчы Чмелішча, знаходзіцца помнік на месцы згубы партызан брыгады імя Леніна. Тут у няроўным баі з гітлераўцамі ў 1943 г. загінуліпартызаны В.П.Засімовіч і В.М.Уласовіч. У 1964 г. на гэтым месцы ўстаноўлена мемарыяльная пліта. Будынак былога дома сацыяльна-культурных паслуг Магазін У вёсцы размешчаны магазін.
Падрыхтавана паводле кнігі Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006.
|
|