Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход | RSS | Панядзелак, 09.09.2024, 02:53 | ||||||||||||||||||||||||||||||||
КРЫШЫЛАВІЧЫГалоўная »КРЫШЫЛАВІЧЫ (Крышиловичи - русс.) — вёска ў складзе Нацкага с/с, за 24 км на паўночнага усходу ад горада і чыгуначнай станцыі Ганцавічы (на лініі Лунінец — Баранавічы), на левым беразе ракі Нача. 35 жыхароў (14.10.2009 г.), на сакавік 2015 года 24 жыхары, на 1 студзеня 2018 года 19 жыхароў. Уезд у населены пункт з боку вёскі Востраў У 19 — пачатку 20 ст. Крышылавічы — вёска Круговіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні, уласнасць Абуховічаў. Паводле перапісу 1897 г. — 37 двароў 312 жыхароў піцейны дом. У 1909 г. — 49 двароў, каля 350 жыхароў. Крыж пры уездзе ў вёску З 1921 г. ў складзе Польшчы, вёска Круговіцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства, 61 дом, 381 жыхар. З 1939 г. ў складзе БССР. Сучасны аналаг калоды для пчолаў на дрэве 3 15.01.1940 г. ў Ганцавіцкім раёне Пінскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з 30.06.1941 г. да 08.07.1944 г. вёска акупіравана нямяцка-фашысцкімі захопнікамі. У навакольных лясах супраць акупантаў дзейнічалі партызаны брыгады імя Леніна Пінскага злучэння. На франтах вайны загінулі ў баях, памерлі ад ран ці прапалі без вестак 13 аднавяскоўцаў. Цэнтральная вуліца вёскі З 08.01.1954 г. ў Брэсцкай вобласці. Паводле перапісу 1959 г. 232 жыхары. З 25.12.1962 г. да 30.07.1966 г. ў Ляхавіцкім раёне. Паводле перапісу 1970 г. — 287 жыхароў, магазін. Сажалка каля вёскі Паблізу ад вёскі працякае рака Нача Забудова рэдкая, выцягнутая з паўднёвага усходу на поўначы заходу. Каля вёскі знаходзіцца радовішча цагельных глін. Падрыхтавана паводле кнігі Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006.
|
|