Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход | RSS | Чацвер, 01.06.2023, 05:44 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
КУКАВАГалоўная »КУКАВА (Куково - русс.) — вёска ў складзе Агарэвіцкага с/с, на аўтадарозе Ганцавічы — Клецк, за 12 км на паўночнага усходу ад горада і чыгуначнай станцыі Ганцавічы (на лініі Лунінец — Баранавічы). 576 жыхароў (14.10.2009 г.). Уезд у Кукава з боку вёскі Малыя Круговічы Паводле перапісу 1897 г. Кукава — маёнтак Круговіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні, 3 двары, 27 жыхароў; 1909 г. ў маёнтку 2 двары, 19 жыхароў. Прыдарожныя крыжы У лістападзе 1917 г. ўстаноўлена савецкая ўлада, у лютым 1918 г. акупіравана германскімі войскамі, з сакавікамі 1919 г. — войскамі Польшчы. У пачатку 1919 г. і ў ліпені — жніўні 1920 г. аднаўлялася савецкая ўлада. З сакавіка 1921 г складзе Польшчы, калонія Круговіцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства ў верасні 1921 г. 97 дамоў, 631 жыхар. З 1939 г. ў складзе БССР, вёска, працавал: школа, млын. З 15.01.1940 г. ў Ганцавіцкім раёне Пінскай вобласці, з 12.10.1940 г. — цэнтр Кукаўскага с/с. У Вялікую Айчынную вайну з 30.06.1941 г. да 08.07.1944 г. акупіравана нямецкімі-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі ў баях, памерлі ад ран ці прапалі без вестак 12 воінаў-землякоў. Будынак канторы мясцовага ААТ "Дубнякі" З 08.01.1954 г. ў Брэсцкай вобласці, з 16.07.1954 г. Кукаўскі с/с скасаваны, вёска у Агарэвіцкім с/с. Паводле перапісу 1959 г. 590 жыхароў. З 25.12.1962 г. да 30.07.1966 г. ў Ляхавіцкім раёне. Паводле перапісу 1970 г. 477 жыхароў. Магазіны У вёсцы ветэрынарны пункт, аддзяленне сувязі, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аўтаматычная тэлефонная станцыя, Дом культуры, магазін. Фельчарска-акушэрскі пункт Будынак сельскай бібліятэкі Будынак сельскага Дома культуры Малітоўны пратэстанцкі дом Забудова вёскі раздзелена аўтадарогай Ганцавічы — Клецк на дзве часткі: заходнюю ўтвараюць 2 паралельныя вуліцы, арыентаваныя з поўдня на паўночны заход, усходняя ўяўляе сабой прамалінейную, двухбакова забудаваную вуліцу, арыентаваную з захаду на ўсход. Вуліцы вёскі
Падрыхтавана паводле кнігі Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006.
|
|