Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход | RSS | Субота, 02.12.2023, 18:19 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
КУКАВА-БОРГалоўная »КУКАВА-БОР (Куково-Бор - русс.) — вёска ў складзе Нацкага с/с, за 17 км на паўночны ўсход ад горада і чугуначнай станцыі Ганцавічы (на лініі Лунінец — Баранавічы). 53 двары, 69 жыхароў (14.10.2010 г.), на сакавік 2015 года 65 жыхароў. Уезд у населены пункт У пачатку 20 ст. ў Круговіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні з назвай Бор былі вядомы 2 урочышчы, адно з якіх належала Абуховічам, другое — Радзівілам. У абодвух урочышчах у 1909 г. было 3 двары, 97 жыхароў. Пазней іх пачалі лічыць за адно паселішча, якое сталі называць Кукава-Бор. Прыдарожны крыж на ўедзе ў вёску З сакавіка 1921 г. ў складзе Польшчы, асада Круговіцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства, у верасні 1921 г. 3 двары, 22 жыхары. З 1939 г. ў складзе БССР. З 15.01.1940 г. вёска складзе Ганцавіцкага раёна Пінскай вобласці, з 12.10.1940 г. ў Лактышскім (з 1554 г. Нацкі) с/с. У Вялікую Айчынную вайну з 30.06.1941 г. да 07.07.1944 г. Кукава-Бор акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі ў баях, прапалі без вестак ці памерлі ад ран 5 воінаў-землякоў. Будынак былога сельскага клуба Будынак былога магазіна Паводле перапісу 1959 г. Кукава-Бор — хутары, 405 жыхароў. 3 25.12.1962 г. да 30.7.1966 г. ў Ляхавіцкім раёне. Паводле перапісу 1970 г. вёска, 361 жыхар. Вуліцы вёскі Аснову забудовы складаюць 2 прамалінейныя, двухбакова забудаваныя вуліцы; адна з іх арыентавана з паўночны захад на паўднёвы ўсход (з паўночнага захаду і захаду да яе прымыкае шэраг адасобленых участкаў забудовы), яе паўднёва-усходні канец перасякае другая вуліца, арганізаваная з паўднёвага заходу на паўночны ўсход. Падрыхтавана паводле кнігі Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006.
|
|