Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход | RSS | Чацвер, 01.06.2023, 05:26 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
ЛІПСКГалоўная »ЛІПСК (Липск - русс.) — вёска ў складзе Малькавіцкага с/с, за 34 км на паўднёвага ўсходу ад горада Ганцавічы, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Малькавічы (на лініі Лунінец — Баранавічы). 134 двары, 244 жыхароў (14.10.2009 г.), на сакавік 2015 года 205 жыхароў. Уезд у населены пункт з боку вёскі Навасёлкі Лунінецкага раёна Узгадваецца ў пісьмовых крыніцах у 1564 г. як сяло ў Новагародскім ваяводстве ВКЛ, ва ўласнасці каталіцкай царквы. На пачатак 20 ст. Ліпск — вёска прыхода Лунінскай воласці Пінскага павета Мінскай губерні ў Малькавіцкім праваслаўным прыходзе, у 1909 г. 30 двароў, 240 жыхароў. У лістападзе 1917 г. ўстаноўлена савецкая ўлада. У лютым 1918 г. акупіравана германскімі войскамі з сакавіка 1919 г. — войскамі Польшчы. У пачатку 1919 г. і ў ліпені — жніўні 1920 г. аднаўлялася савецкая ўлада. Калода для пчол на дрэве З сакавіка 1921 г. ў складзе Польшчы; вёска Лунінcкай (з 1928 года Лунінецкай) гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства, у верасні 1921 г. — 45 дамоў, 300 жыхароў (усе праваслаўныя, усе беларусы). З 1939 г. ў складзе БССР. З 15.01.1940 г. ў Ганцавіцкім раёне Пінскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з 30.06.1941 г. да 08.07.1944 г. Ліпск акупіраваны нямецка-фашысцкую захопнікамі. На франтах вайны ў баях загінулі ці прапалі без вестак 12 аднавяскоўцаў. У наваколлі вёскі супраць гітлераўцаў дзейнічалі партызаны брыгады імя Леніна Пінскага злучэння. З 08.01.1954 г. ў Брэсцкай вобласці. Паводле перапісу 1959 г. ў вёсцы налічвалася 646 жыхароў. З 25.12.1962 г. да 30.07.1966 г. ў Лунінецкім раёне. Паводле перапісу насельніцтва 1970 г. 808 жыхароў. Будынак былой школы Клуб-бібліятэка У вёсцы аддзяленне сувязі, клуб-бібліятэка, магазін.Магазін У цэнтры вёскі на ўшанаванне памяці землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, у 1973 г. ўстаноўлены помнік.
Падрыхтавана паводле кнігі Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006.
|
|