Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход | RSS | Панядзелак, 04.12.2023, 02:36 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
МЕЛЬНІКІГалоўная »МЕЛЬНІКІ (Мельники - русс.) — вёска ў складзе Нацкага с/с, за 20 км на паўночны ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Ганцавічы, за 2 км ад вадасховішча Лактышы (на лініі Лунінец — Баранавічы). 98 двароў, 137 жыхары (14.10.2009 г.), на сакавік 2015 год 95 жыхароў, на 1 ліпеня 2018 года 78 жыхароў. У 1816 г. маёнтак Круговіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні, уласнасць памешчыкаў Абуховічаў. У 1885 г. вёска той жа воласці і павета, 11 жыхароў, працаваў вадзяны млын. Адносілася да Круговіцкага праваслаўнага прыхода. Паводле перапісу 1897 г. ў вёсцы 29 двароў 214 жыхароў. Уезд у Мельнікі з боку вёскі Лактышы Уезд у Мельнікі з боку вёскі Вялікія Круговічы У лістападзе 1917 г. ўстаноўлена савецкая ўлада. У 1918 г. акупіравана германскімі войскамі, з сакавіка 1919 г. — войскамі Польшчы. Савецкая ўлада аднаўлялася ў пачатку 1919 г. і ліпені — жніўні 1920 г. Крыж на цэнтральным скрыжаванні З 1921 г. ў складзе Польшчы, вёска Круговіцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства, у верасні 1921 г. 51 дом, 242 жыхары. З 1939 г. ў складзе БССР, з 15.01.1940 г. у Ганцавіцкім раёне Пінскай вобласці, а 12.10.1940 г. ў Лактышоўскім (з 1954 г. Нацкі) с/с. У 1940 г. 40 двароў 267 жыхароў. Будынак былой базавай школы У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі; у яе наваколлі дзейнічалі партызаны брыгады імя Леніна Пінскага злучэння. На франтах вайны загінулі ў баях ці прапалі без вестак 13 воінаў-землякоў. Будынак былога дома сацыяльна-культурных паслуг З 08.01.1954 г. ў Брэсцкай вобласці. Паводле перапісу 1959 г. 521 жыхар. З 25.12.1962 г. да 30.07.1966 г. ў Ляхавіцкім раёне. Паводле перапісу 1970 г. 513 жыхароў. Магазін У вёсцы магазін, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва. Падрыхтавана паводле кнігі Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006.
|
|