Пятніца, 29.03.2024, 00:48

"І"

Галоўная »
I — дзесятая літара беларускага алфавіта. Паходзіць з кірыліцкай I (“і дзесяцярычнае”), утворанай на аснове грэка-візантыйскай устаўнай I (“ёта”). У старабеларускай графіцы ў сувязі з функцыянаваннем розных пісьмовых школаў і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма ўжывалася ў некалькіх варыянтах, якія дапамагаюць вызначыць час і месца напісання пісьмовых помнікаў. Абазначала гук «і» часцей за ўсё перад галоснымі і «й» («велйкій», «пріехаты»). Мела лічбавае значэнне «дзесяць». Паралельна з ёй выкарыстоўвалася літара И з Н («іжэ»), што ўзнікла на аснове грэка-візантыйскай устаўнай Н («эта»). У XVI ст. акрамя рукапіснай набыла і друкаваную форму. У сучаснай беларускай мове абазначае нелабіялізаваны галосны гук «і» пярэдняга раду верхняга пад'ёму і мяккасць папярэдняга зычнага (ніва — н'іва), а ў пачатку слова, пасля галосных, «ў», «ь» і апострафа — спалучэнне гукаў «йі» (імжы — йімжа, краіна — крайіна, салаўі — салаўйі, вераб'іны — в'эрабйіны). Бывае вялікая і малая, мае рукапісную і друкаваную форму. Пры класіфікацыйным падзеле мае значэнне «дзесяты» (група «і»), пры лічбавай нумарацыі — дадатковае значэнне для размежавання прадметаў над адным нумарам (шыфр № 8 і).


Для пошуку патрэбнага матэрыялу рэкамендуем карыстацца формай "Поиск"!
Loading
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.