Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход | RSS | Панядзелак, 11.12.2023, 11:25 | ||||||||||||||||||||||||||||||||
НАЧ, НачаГалоўная »НАЧ, Нача (Начь, Нача - русс.) — вёска, цэнтр Нацкага с/с, за 28 км на паўночны ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Ганцавічы (на лініі Лунінец — Баранавічы), на правым беразе ракі Лань. 135 двароў, 224 жыхары (14.10.2009 года), на сакавік 2015 года 199 жыхароў. Назва паселішча ўтворана ад назвы ракі Нача, на якой яно было калісьці заснавана. Уезд з боку вёскі Лактышы У пачатку 19 стагоддзя вёска Круговіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні, уласнасць памешчыкаў Абуховічаў. У 1816 годзе 14 двароў. У 1879 годзе тут дзейнічала капліца прыпісаная да Круговіцкага праваслаўнага прыхода. У 1885 годзе ў вёсцы 11 жыхароў. Побач знаходзіліся аднайменныя фальварак і засценак. Паводле перапісу 1897 годзе ў вёсцы 24 двары, 164 жыхары, працавалі капліца, хлебазапасны магазін, вадзяны млын. У лістападзе 1917 годзе ўстаноўлена савецкая ўлада. У 1918 годзе акупіравана германскімі войскамі, 1919 годзе — войскамі Польшчы. Савецкая ўлада аднаўлялася ў пачатку 1919 года і ліпені 1920 года. З 1921 года ў складзе Польшчы, вёска Круговіцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства, 263 жыхары. Побач з вёскай знаходзіўся аднайменны фальварак, 9 дамоў, 63 жыхары. З 1939 года ў складзе БССР, з 15.01.1940 года ў Ганцавіцкім раёне Пінскай вобласці, з 12.10.1940 года ў Лактышоўскім с/с. У 1940 годзе 75 двароў 479 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 07.07.1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі ў баях ці прапалі без вестак дзевяць вяскоўцаў. Вуліца Кастрычніцкая ("Старая") З 8.01.1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16.07.1954 года цэнтр Лактышоўскага с/с быў перанесены ў Нач, а сельсавет пераіменаваны ў Нацкі. Паводле перапісу 1959 года ў вёсцы налічвалася 443 жыхары. З 25.12.1962 года да 30.07.1966 года ў Ляхавіцкім раёне. Паводле перапісу 1970 года 383 жыхары. На тэрыторыі вёскі млын, ветэрынарны пункт, магазін, Дом культуры, бібліятэка, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання, фельчарска-акушэрскі пункт. Аснову забудовы ўтвараюць две паралельныя прамалінейныя вуліцы, арентаваныя з усходу на захад. Вясковы магазін Будынак пошты Фельчарска-акушэрскі пункт У цэнтры вёскі размешчаны помнік — скульптура жанчыны ў жалобе (устаноўлена ў 1967 годзе) на ўшанаванне памяці 125 землякоў, якія загінулі ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікую Айчынную вайну. Прыдарожныя крыжы Новая Свята-Міхайлаўская царква Будынак сельвыканкама
Падрыхтавана паводле кнігі Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006.
|
|