Субота, 19.05.2012, 06:34

НОВЫЯ АГАРЭВІЧЫ


НОВЫЯ АГАРЭВІЧЫ (Новые Огаревичи - русс.) — вёска ў складзе Агарэвіцкага с/с, за 10 км на ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Ганцавічы. 98 жыхароў (14.10.2009 г.).



На пачатку 20 ст. вёска ў Круговіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні, 13 двароў, 89 жыхароў.

З сакавіка 1921 г. ў складзе Польшчы, у верасні 1921 г. вёска Круговіцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства, 25 дамоў, 148 жыхароў.

З 1939 г. ў складзе БССР, з 15.01.1940 г. ў Ганцавіцкім раёне Пінскай вобласці, з 12.10.1940 г. ў Агарэвіцкім с/с.

У Вялікую Айчынную вайну з 30.06.1941 г. да 08.07.1944 г. вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі ў баях ці прапалі без вестак 4 вяскоўцы.

У 1950 г. да Новых Агарэвічаў была далучана суседняя вёска Свержань. З 08.01.1954 г. ў Брэсцкай вобласці. Паводле перапісу 1959 г. 221 жыхар. З 25.12.1962 г. да 30.07.1966 г. ў Ляхавіцкім раёне. Паводле перапісу 1970 г. 215 жыхароў.

Планіровачна складаецца з дугападобнай, двухбакова забудаванай вуліцы, арыентаванай з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, да якой прымыкаюць 2 завулкі.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход
E-mail:
Пароль:
Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [182]
Каталог файлаў [66]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [83]
Культура [86]
Адукацыя [4]
Спорт [17]
Здарэнні [8]
Грамадства [65]
Эканоміка [3]
Транспарт [30]
Блог [6]
Каляндар
«  Май 2012  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Rating All.BY Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.