АБАРОГ — лёгкае збудаванне для захоўвання сена. Лакальная назва блясоўка.
Абарогі Уяўляе сабой рухомую на 4 слупах стрэшку, пакрытую саломай або дранкай. Зрэдку абарог знізу абгароджвалі. Бытаваў на Беларусі здаўна. Быў найбольш пашыраны ў Віцебскай і Брэсцкай абласцях.