Аўторак, 23.04.2024, 20:27

АБРАДАВАЕ ПЕЧЫВА

Галоўная »
АБРАДАВАЕ ПЕЧЫВА пяклі да сямейных і каляндарных свят і абрадаў — ім сустракалі і частавалі гасцей, яго неслі ў поле, ідучы першы раз сеяць, пакідалі ў полі на дажынках, давалі свойскай жывёле, каб добра вялася, ім клікалі вясной буслоў і г. д.

На радзіны звычайна пяклі жытнія пірагі (дарылі бабкам-павітухам), якія з жартамі ламалі, каштавалі на смак, елі з баршчом за святочным сталом. Жанчын, што ішлі ў адведкі, частавалі пірагамі (на Брэстчыне захавалася старажытная назва такога пірага — скрушок).

На вяселле акрамя каравая пяклі святочныя пшанічныя пірагі маладым — месяц, падручнік, крыж (булка з крыжам). Падручнік і крыж пяклі для маладой, з імі яна ехала да маладога і клала на века дзежкі свекрыві.

Памінальнае печыва заўсёды было прэсным (мёртвы хлеб) — корж, гарачыкі, галушкі. Корж і гарачыкі крышылі ў канун, «па крошцы» раздавалі ўсім прысутным за жалобным сталом. На каляды пяклі жытнія пірагі-каляднікі, якімі звычайна абдорвалі каляднікаў. На саракі выпякалі 40 піражкоў (галушак, варэнікаў) з макам або з фасоляй (на Палессі іх называлі саракі, бапкі). Сярод вялікага посту пяклі храсцы-крыжыкі, саху, барану (булку, абкладзеную шышкамі), якія бралі ў поле, ідучы сеяць. На благавешчанне пяклі пампушкі, галёпы, якімі сустракалі буслоў, на вялікдзень — здобныя пірагі (паскі, калачы). На Юр'я на Палессі пяклі расянік і хадзілі з ім вакол жыта (Пружаншчына), а ў Бярозаўскім раёне гатавалі піражок-юрок, ішлі з ім на поле і клалі ў жыта: калі жыта яго не пакрывала, то гэта прадказвала дрэнны ўраджай. У некаторых мясцовасцях на Юр'я ішлі ў поле з хлебам і інш. частаваннем. На святы пяклі таксама варэнікі з хлебнага цеста з макам або канапляным семем (на Варвару, Міколу), каржы з мёдам (напярэдадні купалля).
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1392]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.