Чацвер, 18.04.2024, 12:27

АБРАДАВЫЯ ТКАНІНЫ

Галоўная »
АБРАДАВЫЯ ТКАНІНЫ — адзін з матэрыяльных атрыбутаў традыцыйнай абраднасці беларусаў.

У якасці абрадавых тканін выкарыстоўвалі даматканыя, фабрычныя тканіны і разнастайныя вырабы з іх (прадметы адзення, ручнікі, абрусы, посцілкі і інш.). Маглі быць тканіны, спецыяльна вырабленыя для пэўнага абраду (гл. Аброчныя тканіны), і прадметы штодзённага ці святочнага ўжытку, што набывалі абрадавую функцыю толькі ў пэўным абрадзе. Характар абраду вызначаў абставіны, час і спосаб вырабу тканіны (гл. Абыдзённік), наяўнасць ці адсутнасць дэкору, асаблівасці арнаментальнага аздаблення, каларыстычных спалучэнняў (напрыклад, перавага белых ці чорных колераў у жалобных, пасцяных тканінах).

Абрадавыя тканіны выконвалі некалькі функцый: сацыяльна-эканамічную (памер пасагу, колькасны склад атрыбутаў нябожчыка), знакавую (вывешванне ручніка як знака жалобы), эстэтычную (узорыстыя тканіны ў вясельным абрадзе), вызначалі нацыянальную або рэгіянальную прыналежнасць.

Абрадавыя тканіны звязаны з магічнай сімволікай. Сімвалам злучэння служылі ручнік-падножнік, а таксама ручнік, якім звязвалі маладых на вяселлі. Засцерагальнае значэнне мела ахвяраванне тканін на прыдарожныя, надмагільныя крыжы (гл. Апатрапей). З сімволікай урадлівасці звязана ахвяраванне ўзорыстых тканін бярозе як духу расліннасці ў вясенне-летніх абрадах.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1388]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 5
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.