АБРОЦЬ,
вуздэчка — частка
вупражы ці коннай амуніцыі для верхавой язды, што надзяваецца каню на галаву; выкарыстоўваецца і тады, калі каня вядуць на повадзе. Лакальная назва вобраць. Вядома з глыбокай старажытнасці. У паўсядзённым ужытку сялян часцей выкарыстоўвалася вяровачная аброць. Для выязной вупражы і коннай амуніцыі аброць рабілі са скуры, упрыгожвалі ажурным перапляценнем, бліскучымі металічнымі накладкамі, махрыстым налобнікам, кутасамі; яна мела жалезныя цуглі, шоры. Пры верхавой яздзе сродкам кіравання з'яўляюцца павады, пры запрэжцы ў воз —
лейцы, якія мацуюць да аброці.