Чацвер, 25.04.2024, 16:28

АБШЧЫНА

Галоўная »
АБШЧЫНА — адна з форм сацыяльнай арганізацыі людзей. Узнікла ў першабытным грамадстве — спачатку складалася з кроўных родзічаў і характарызавалася калектыўнымі вытворчасцю і ўласнасцю на сродкі вытворчасці, поўнай роўнасцю яе членаў. Развіццё вытворчых адносін, павелічэнне прадукцыйнасці працы ў выніку грамадскага раздзялення працоўнай дзейнасці, узнікненне класаў і дзяржавы прывяло да паступовага распаду родавай абшчыны. У класавых дакапіталістычных грамадствах абшчына была адной з ніжэйшых сацыяльных ячэек, арганізаваных паводле саслоўнага і тэрытарыяльнага прынцыпу з поўным ці частковым самакіраваннем і калектыўным валоданнем некаторымі сродкамі вытворчасці, напрыклад зямлёй.

У сярэднія вякі суседская (тэрытарыяльная) абшчына аб'ядноўвала галоўным чынам сялянскае насельніцтва і была характэрнай для многіх еўрапейскіх краін. На Беларусі суседская абшчына называлася грамадой. Складалася. з аднаго або некалькіх сельскіх пасяленняў, валодала ворнай зямлёй, пашамі, ляснымі ўгоддзямі і інш. Мела органы самакіравання (сельскі сход), выбарных асоб (стараста, лаўнікі, дзесяцкія); існаваў абшчынны суд (гл. Копны суд). У межах абшчыны рэгуляваліся адносіны паміж сялянамі, размяркоўваліся цяглавыя павіннасці, назапашвалася і перадавалася з пакалення ў пакаленне сацыяльна значная інфармацыя, каштоўныя традыцыі і г.д. Адносіны ў сялянскай абшчыне рэгламентаваліся грамадскай думкай і звычаёвым правам, якое часта падмацоўвалася дзяржаўным правам.

Характэрнымі рысамі грамадскага побыту абшчын былі каляндарныя святы і звычаі (каляды, купалле, талака, вячоркі, масавыя ігрышчы і інш.).

Абшчына ўплывала і на побыт сялянскай сям'і, яе звычаі і абрады. Развіццё феадалізму, якое суправаджалася ўзмацненнем прыгоннай сістэмы і знішчэннем калектыўнай уласнасці на сродкі вытворчасці, вяло да зніжэння сацыяльнай значымасці сялянскіх абшчын, і яны паступова ператварыліся ў бяспраўныя прыдаткі дзяржаўнага апарату. Гэты працэс на Беларусі паскорыўся пасля аграрных і адміністрацыйна-тэрытарыяльных рэформ 16 ст. (гл. Валочная памера). Разам з тым у перыяд позняга феадалізму (17 — 18 ст.) абшчынныя формы адносін захаваліся ў арганізацыі валасцей (на ўсходзе Беларусі), копных сходаў і судоў, сельскіх грамад, дворышчаў і інш.

З пранікненнем у сельскую гаспадарку капіталістычных форм вытворчасці (19 ст.) пачалося канчатковае разбурэнне абшчынных адносін і арганізацый.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.