АБШЫВАНКАГалоўная »
АБШЫВАНКА — лодка, выдзеўбаная са ствала, з пашытымі для большай устойлівасці дашчанымі бартамі. У некаторых мясцовасцях абшыванкай называлі лодку, цалкам збітую (сшытую) з дошак. Этымалогія слова «абшыванка» бярэ пачатак з глыбокай старажытнасці, калі пры пабудове лодак дошкі не збівалі цвікамі, а сшывалі віцамі, якія працягвалі ў прасвідраваныя адтуліны. Абшыванка была пашырана да 20 ст. пераважна на Падняпроўі (у наш час абшыванкай называюць звычайную дашчаную лодку). |