Пятніца, 29.03.2024, 08:59

АБСЫПАННЕ

Галоўная »
АБСЫПАННЕ — вясельны абрад, звязаны з магіяй павелічэння сям'і і забеспячэння яе дабрабыту. У некаторых мясцовасцях называлася абсяванне.

Існавала ў 2 відах: маладых абсыпалі іх родзічы (сястра, маці або хросная маці, цётка); маладая сама абсыпала двор і хату ўласную і маладога. Для абсыпання мяшалі жыта, авёс, гарох, хмель, пазней пачалі дабаўляць дробныя манеты, цукеркі. Першы раз абсыпалі маладых, калі іх адпраўлялі да шлюбу. Маці, замужняя сястра, хросная маці, цётка (часам дзяўчынка да 15 гадоў, прычым толькі ў хаце маладога), набраўшы зерня ў рэшата або ў фартух, станавілася на ўслон і сыпала на маладых, калі яны ішлі да шлюбу; пры гэтым выказвала пажаданне ім «шчасця-долі, прыбытку ў хаце, хлеве і полі». Гэтак жа адбывалася абсыпанне маладых у хаце, калі яны вярталіся са шлюбу, калі маладую адпраўлялі да маладога і калі малады прывозіў яе да сваіх бацькоў.

Пасля абсыпання маладая дарыла абсыпальніцы стан палатна, калі гэта была дзяўчынка — стужку, мужчыне, які здымаў абсыпальніцу з услона, — пояс ці што-небудзь іншае. На двары пры ад'ездзе і прыездзе маладых іх абсыпала маці-гаспадыня; калі не было маці або яна была ўдавою, абсыпанне рабіла родная цётка або хросная маці. Часам сват або дружкі паганялі абсыпальніцу канчуком (бізуном), і яна павінна была тройчы абегчы вакол калёс з маладымі або вакол усяго вясельнага поезда і абсыпаць іх.

У некаторых мясцовасцях абрад абсыпання зліўся з абрадам аблівання вадой. У гэтым выпадку маці сыпала авёс у вядро з вадой, мачыла венік і апрысквала вясельны поезд, тройчы абягаючы яго. Астатнюю ваду яна вылівала пад пярэднія колы воза, на якім сядзелі маладыя (у наш час — пэрэднія колы аўтамашыны, на якой вязуць маладых). Маладая, прыехаўшы ад шлюбу, абсыпала двор і хату зернем, якое брала з сабой, завязаўшы яго ў рог хусткі або ў насоўку. Стоячы на возе, яна кідала правай рукой шышкі (гускі) і інш. дробнае печыва з каравайнага цеста (у наш час — цукеркі, баранкі), якія падбіралі дзеці. Пры ўваходзе ў хату маладога, як і ў сваю, маладая сыпала зерне па кутах, а на кожны рог стала і прыпечак клала булачку або шышку. Прысутныя імкнуліся ўзяць хоць крышку гэтага зерня, каб пасеяць яго ў час сяўбы.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 5
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.