Субота, 20.04.2024, 00:30

АДВЕРНІЦКАЯ ГАВОРКА

Галоўная »
АДВЕРНІЦКАЯ ГАВОРКА — адна з разнавіднасцей умоўных моў. Была пашырана на ўсёй усходне-славянскай тэрыторыі. Ёю карысталіся прадстаўнікі розных сацыяльных груп: гандляры, рамеснікі, жабракі і інш.

Мае даўнюю гісторыю. Галандскі падарожнік Ісаак Маса зазначаў, што чуў яе ад удзельнікаў сялянскага паўстання пад кіраўніцтвам I.I.Балотнікава (1606-07 гг.), сярод якіх быў і паўстанцкі атрад з Беларусі.

Ад іншых умоўных моў адрознівалася выкарыстаннем выключна агульнаўжывальных слоў, семантыка якіх наўмысна зацямнялася рознымі маскіровачнымі элементамі, многія з якіх вядомы іншым умоўным мовам, напрыклад «ку-» («кувосень» — восень), «шу-», «шо-», «ша-» («шусто» — мястэчка, «шоле» — поле, «нешалеко» — недалёка); «-имн-», «-омн-» («густимный» — густы, «хитромный» — хітры). Асабліва быў пашыраны словаўтваральны спосаб, калі агульнаўжывальнае слова члянілася на склады, да кожнага з якіх дадаваўся аднолькавы маскіровачны элемент, напрыклад, «-фер-» («вафердафер» — вада). Часта склады слова мяняліся месцамі («лосома» — салома).

Як больш простая па будове адверніцкая гаврка з цягам часу выцесніла некаторыя іншыя ўмоўныя мовы (напрыклад, семежаўскіх жабракоў мову). Са зменай грамадскага ладу адверніцкая гаворка паступова знікла.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.