Субота, 20.04.2024, 00:06

АГАРОДНІЦКІ КАСЦЁЛ СВЯТЫХ ІАХІМА І ГАННЫ

Галоўная »
АГАРОДНІЦКІ КАСЦЁЛ СВЯТЫХ ІАХІМА І ГАННЫ размяшчаецца на могілках вёскі Агароднікі (Вашкевічы) Ганчарскі сельсавет Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Пабудаваны ў 1763 г. з цэглы. Адноўлены ў 2002 г.


Помнік архітэктуры класіцызму. Вырашаны прамавугольным у плане аб'ёмам пад аднасхільным дахам. Да фасада далучаны прамавугольны нартэкс з выступаючым шасцікалонным порцікам з трохвугольным франтонам, над якім надбудавана двухярусная чатырохгранная шатровая вежачка з крыжом. З тыльнага боку далучана кароткая прамавугольная апсіда з самастойным двухсхільным пакрыццём. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны высока ўзнятымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі і пілястрамі ў прасценках.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008.— 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.