АГНІШЧА,
вогнішча — адкрытая пляцоўка для распальвання і падтрымання агню. Лакальная назва агмень. Вядома з ранняга палеаліту.
У познім палеаліце агнішча абкладалі камянямі, часам абмазвалі глінай. У многіх народаў агнішча лічылася свяшчэнным месцам
жылля, іграла важную ролю ў сямейных
абрадах
абшчыны.
I ў больш позні час агнішча служыла для вытворчых патрэб: у
кавальскай справе, пры абпальванні
ганчарных вырабаў і інш. У фальварках размяшчаліся ў кухнях,
броварах і інш.; былі мураваныя або абкладваліся дрэвам. У ўсходне-славянскіх народаў на аснове агнішчаў ўзніклі камін і печ.