Серада, 24.04.2024, 22:09

АГОЎСКАЯ РАЗМАЛЁЎКА

Галоўная »
АГОЎСКАЯ РАЗМАЛЁЎКА — від народнай творчасці, пашыраны ў вёсках Агова, Опаль Іванаўскага, Здзітава, Жорнаўка, Спорава Бярозаўскага, Крамно Драгічынскага раёнаў у канцы 19 ст. — 1960-х г.; традыцыйнае аздабленне алейнымі фарбамі мэблі, дываноў, шкляных пано-«карцінак», рамак для фотаздымкаў, тканін для ўпрыгожання інтэр'ера хаты і інш. Выконвалася на дрэве, шкле, палатне, цыраце, паперы. Асаблівай жывапіснасцю і хараством сакавітай паліхромнай размалёўкі, гармоніяй дэкору і формы вылучаюцца агоўскія куфры.

агоўская размалёўка
Агоўская размалёўка

Размалёўка па шкле выявілася ў маляванні насценных пано-«карцінак» як самастойных твораў ці ў выглядзе ўпрыгожаных рамак для фотаздымкаў (майстры В.Бялевіч, Е.Васілеўская, Л.Доўгер, Н.Лапыцька). Яркія чырвоныя, блакітныя, жоўтыя, белыя кветкі, зялёнае лісце і сцяблінкі, часта абведзеныя па контурах чорнай лініяй, маляваліся на глыбокім чорным, часам сінім фоне. Тонкімі лініямі выразна ачэрчаны пялёсткі і пражылкі. Жывапіс нярэдка спалучаецца з аплікацыяй сярэбранай ці залацістай фальгі. У кампазіцыях, заключаных у драўляныя рамкі, раслінны ўзор пераходзіць на іх. Дываны на палатне, цыраце, паперы вылучаюцца сюжэтна-тэматычнымі кампазіцыямі свабоднай паліхромнай размалёўкі. Тканіны для ўпрыгожання інтэр'ера хаты аздаблялі набіваным па трафарэтах найчасцей блакітным ці чырвоным рытмічным узорам па белым паркалі ці палатне.

агоўская размалёўка
Агоўская размалёўка на агоўскім куфры

Матывы агоўскай pазмалёўкі — раслінныя (букеты, вазоны, кветкі, ягады, калоссе, яблыкі, грушы), зааморфныя (ластаўкі, сініцы, зязюлі, галубы), антрапаморфныя («паненка», «кавалер»), геаметрычныя (квадраты, ромбы, прамавугольнікі, хвалістыя і роўныя лініі), часта ўключалі надпісы (добрае пажаданне, прозвішча майстра, год стварэння вырабу). Стыль арнаменту, каларыт агоўскай размалёўкі мелі шмат агульнага з паліхромнай аб'ёмнай вышыўкай гладдзю на адзенні, ручніках, падзорах для ложкаў, накідках для падушак.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.