Чацвер, 28.03.2024, 21:25

АГОЎСКІЯ КУФРЫ

Галоўная »
АГОЎСКІЯ КУФРЫ — назва куфраў, вырабаў народных майстроў з в.Агова, Опаль Іванаўскага, Крамно, Заверша, Хомск Драгічынскага раёнаў.

агоўскі куфар

Промысел узнік у пачатку 20 ст., росквіту дасягнуў у 1950-я г. Паводле канструкцыі традыцыйныя агоўскія куфры — прамавугольная скрыня памерам прыкладна 110х80х60 см з пукатым векам, на 4 металічных ці драўляных колцах, з 2 ручкамі па баках. У пачатку 20 ст. іх фарбавалі ў адзін колер, акоўвалі палосамі бляхі. У 1920-30-я г. пярэднюю сценку і века багата размалёўвалі (свабодная размалёўка ці пры дапамозе трафарэта). Палосамі фляндроўкі, што замяніла былую акоўку, плоскасць куфра падзяляецца на некалькі прамавугольнікаў, якія запаўняюцца расліннымі кампазіцыямі ў выглядзе букетаў, вянкоў, гірляндаў, вазонаў, лісця, гронак ягад, калосся, фруктаў, а таксама геаметрычнымі і зааморфнымі (ластаўкі, галубы). Фон звычайна цёмна зялёны (Агова) ці блакітны (Крамно), палосы фляндроўкі белыя, колеры размалёўкі — вішнёвыя, блакітныя, жоўтыя, светла-зялёныя. Фарбы яркія, інтэнсіўныя без паўтонаў і пераходаў. Характар дэкору агоўскіх куфраў аналагічны іншым відам мясцовай размалёўкі (гл. Агоўская размалёўка) ці аздабленню адзення, ручнікоў, дываноў. Кампазіцыі размалёўкі маюць сэнсавы падтэкст, які выражае добрыя запаветы і пажаданні, часта напісаныя на пярэдняй сценцы куфра. Бакавыя і заднія яго сценкі звычайна размалёўваюць фляндроўкай у выглядзе касой сеткі.

агоўскі куфар

Традыцыйна існавала раздзяленне вытворчых працэсаў: мужчыны выконвалі сталярныя і кавальскія работы, жанчыны — размалёўку. Сярод майстроў вядомы Пётр і Таццяна Доўгеры, А.Жыдко, Д.Пісарчук і інш. У пачатку 1960-х г. промысел прыйшоў у заняпад, у 1970-я г. адроджаны. Майстры вырабляюць невялікія сувенірныя куфэркі, размаляваныя ў народных традыцыях.
Меню
https://www.gunsroom.ru охолощенное оружие продажа в Москве.
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
https://www.gunsroom.ru охолощенное оружие продажа в Москве.
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi
https://www.gunsroom.ru охолощенное оружие продажа в Москве.

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.