Аўторак, 16.04.2024, 23:44

АКАРЫНА, кaрына

Галоўная »
АКАРЫНАкaрына (італ. ocarina літаральна гусяня) — духавы музычны інструмент тыпу флейтавых. Створана ў Італіі Дж.Данаці, хутка пашырылася ў многіх краінах. На Беларусі пашырана ў пачатку 20 ст. пераважна ў заходніх раёнах.

акарына
Акарына

Беларуская акарына мае гліняны корпус авальнай формы, свістковае прыстасаванне («свісток»); 8—10 ігравых адтулін («галасоў»). Гукарад у дыяпазоне ноны — ундэцымы спалучае элементы дыятонікі і храматыкі. Гучанне мяккае, пяшчотнае, даволі ціхае. Выкарыстоўваецца пераважна народнымі музыкантамі-аматарамі для ігры сольнай (выкананне лірычных песень, рамансаў, некаторых танцаў) і ансамблевай (разам са спевакамі). Паводле Г.I.Цітовіча, у пачатку 20 ст. акарына была вядома ў Міёрскім і Шаркоўшчынскім раёнах Віцебскай вобласці і Столінскім раёне Брэсцкай вобласці. У наш час сустракаецца ў некаторых раёнах Цэнтральнай і Заходняй Беларусі. Да акарынападобных адносіцца свісцёлка.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1388]
Здарэнні [464]
Грамадства [467]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.