Пятніца, 29.03.2024, 02:25

АКУЧНІК, сошка, абганялка, баразняк

Галоўная »
АКУЧНІК, сошка, абганялка, баразняк — земляробчая прылада для пракладкі міжрадковых разор і акучвання бульбы. Лакальная назва распашнік, ральнік.

акучнік
Акучнік (сошка). Вёска Капланцы Ігуменскага павета.
1904 год


акучнік
Акучнік з жалезнымі крыламі (для рэгулявання шырыны баразён)
і колавай прыстаўкай. Вёска Мазуры Ельскага раёна


акучнік
Акучнік з жалезнымі крыламі (для рэгулявання шырыні баразён).
Вёска Гвоздавічы Пастаўскага раёна


акучнік
Акучнік двухрогі з цурбаном.
Вёска Белабярэжная Рудня Нараўлянскага раёна


Больш архаічная форма акучніка — сошка з жалезным нарогам і сіметрычнымі крыламі-«палічкамі». На паўночным усходзе Беларусі бульбу акучвалі звычайна двурогай сахой, з якой здымалі паліцу. Часам паліцу або драўляны цурбан трохвугольнай формы замацоўвалі паміж сашнікоў. Сучасны акучнік — жалезны, яго рабочая частка складаецца з сіметрычнага лемяша і авальных крылаў, што расхінаюцца па шырыні разоры; глыбіня разор рэгулюецца рычажным элементам на канцы градзіля (дышла) і даўжьгнёй пастронкаў. У акучнік звычайна запрагаюць каня.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.