Чацвер, 25.04.2024, 10:43

АНГОБНАЯ РАЗМАЛЁЎКА, ангоб

Галоўная »
АНГОБНАЯ РАЗМАЛЁЎКА, ангоб (франц. engobe) — аздабленне керамічных вырабаў вадкім растворам тонказмолатай гліны іншага колеру. Наносяць пэндзлем, пульверызатарам, паліваннем на сыры, высушаны неабпалены выраб (посуд, кафлю, дробную пластыку), які пакрываюць празрыстай палівай, потым абпальваюць.

На Беларусі вядома з 12 ст. (ганчарны посуд, керамічныя пліткі, дробная пластыка з раскопак Гродна, Пінска, Турава, Навагрудка, Полацка). У гарадскім ганчарстве дасягнула росквіту ў 17—18 ст.: сталовы посуд аздаблялі канцэнтрычнымі кольцамі, зігзагамі, раслінным узорам, кафлю — геральдычнымі, расліннымі, зааморфнымі матывамі. У 18 ст. керамічныя вырабы нярэдка поўнасцю палівалі белым ангобам, што імітавала фаянсавыя і фарфоравыя вырабы. З 19 ст. ангобная размалёўка пашырылася і ў вясковым ганчарстве (гл. Бабінавіцкая кераміка, Гараднянская кераміка).

Канцэнтрычныя колцы, прамыя і хвалістыя паяскі, разеткі, раслінны ўзор, кропкі наносілі пэндзлем ці ражком (каровін рог з дзіркай на канцы) у працэсе вытворчасці посуду на ганчарным крузе. Асаблівага развіцця ангобная размалёўка ў выглядзе шырокіх гладкіх і расчасаных хвалямі паясоў (фляндроўка) дасягнула ў сярэдзіне 20 ст. ў аздабленні івянецкай керамікі.

Ангобную размалёўку шырока выкарыстоўваюць сучасныя майстры-ганчары, мастакі-керамісты.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.