АНЖАДАЎСКІ КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАГА СЭРЦА ІСУСАГалоўная »
АНЖАДАЎСКІ КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАГА СЭРЦА ІСУСА размяшчаецца ў вёсцы Анжадава Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Пабудаваны ў 1995 г. з цэглы на месцы драўлянага храма 18 ст., страчанага пасля Вялікай Айчыннай вайны.
Твор архітэктуры постмадэрнізму. Вырашаны прамавугольным у плане аб'ёмам пад пакатым двухсхільным дахам. Да фасада далучана трохярусная чатырохгранная шатровая званіца, адзіны ярус якой адкрыты арачнымі прасветамі, другі прарэзаны паўкруглымі люкарнамі, трэці — высокімі арачнымі прасветамі. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, аб'яднанымі высокай аркатурай.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008.— 488 с.: іл.
|