АПАЛОНІК,
палонік — вялікая драўляная
лыжка, якой разліваюць страву. Вырабляюць з мяккіх парод дрэва. Мае зграбную форму, зручны ў карыстанні. У наш час замест апалоніка выкарыстоўваецца чарпак.
Апалонік На Палессі апалонікам называюць перапечку (хлеб круглай формы, пераважна з пшанічнай мукі).