Чацвер, 18.04.2024, 18:08

АПАТРАПЕЙ

Галоўная »
АПАТРАПЕЙ (ад грэч. apotrоpaios тое, што адводзіць бяду) — прадмет, выява або дзеянне, якім прыпісвалі магічную здольнасць засцерагаць ад няшчасцяў і злых духаў. Народная назва абярэг.

З эпохі палеаліту ў якасці апатрапея выкарыстоўвалі амулеты з зубоў, кіпцюроў і касцей жывёл. Разнастайныя амулеты-апатрапеі характэрны для эпохі славянскага язычніцтва і ранняга хрысціянства: у курганных могільніках 9 — 13 ст. на Беларусі знойдзены амулеты-падвескі (лунніцы, крыжыкі), амулеты-змеевікі, змеегаловыя бранзалеты і інш.

Апатрапейная сімволіка прысутнічала ў традыцыйнай сямейнай і каляндарнай абраднасці. У якасці апатрапея выкарыстоўвалі «завівала», якім на Палессі пакрывалі маладую ў найбольш адказныя моманты вяселля; апраналі да вянца незалежна ад пары года верхняе суконнае або футравае адзенне.

Апатрапеем лічылася вада пасля абмывання нябожчыка, абсыпанне нябожчыка, прысутных і ўсёй хаты зернем і інш. У радзіннай абраднасці засцерагальныя ўласцівасці прыпісвалі адзенню бацькі нованароджанага.

Апатрапейная заклінальная магія — неад'емная частка вясенне-летніх абрадаў: рытуальнае сцябанне людзей і жывёлы асвячонай вярбой з традыцыйнымі прыгаворамі; асвячэнне вуглоў новай хаты свянцонай вадой; абвядзенне магічнага круга вакол двара ў час падрыхтоўкі да вясенняга севу, трохразовы абыход жывёлы з магічнымі прадметамі і заклінаннямі перад першым выганам у поле; выкарыстанне юраўскай расы, абрадавага печыва ў выглядзе крыжа і інш.

Апатрапеем служылі кароткія формулы-заклінанні, разгорнутыя замовы, якія нібыта засцерагалі ад усяго шкоднага. Апатрапейную накіраванасць мелі такія формы калектыўнай абраднасці, як абворванне вёскі, хрэсны ход, тканне абыдзённіка, здабыванне так званага «жывога» агню спосабам трэння.

Адным з дзейсных апатрапеяў здаўна лічыўся чырвоны колер, таму ў мэтах перасцярогі выкарыстоўвалі чырвоныя ніткі, стужкі, хусткі, паясы. Лічаць, што з падобным успрыманнем звязаны і традыцыйны чырвоны вышываны і тканы арнамент. Апатрапейнымі ўласцівасцямі надзялялі аброчныя тканіны, шпількі, падковы.

Апатрапеем лічыліся хлеб, вада, агонь, раса, зямля, вострыя металічныя прадметы, чалавечыя валасы, бурштын, а таксама зерне, ільняное валакно і семя, мак, моцна пахучыя расліны (цыбуля, часнок, мята, палын) і інш.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1388]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.