Чацвер, 28.03.2024, 22:03

АСЯНІНЫ

Галоўная »
АСЯНІНЫ — дзень памінання продкаў, асеннія дзяды. Назва асяніны пашырана пераважна на поўначы Беларусі. Святкаваліся праз тры тыдні пасля пакроваў.

Шчодрасць абрадавага стала, забяспечаная багатай парой года, вылучала асяніны як багатыя дзяды. Для ўрачыстай памінальнай вячэры спецыяльна калолі парсюка ці рэзалі цялушку або авечку. Падрыхтоўка да асянін уключала абавязковую ўборку падвор'я (мужчыны складалі на месца зімоўкі прылады працы, парадкавалі дрывотню, падмяталі двор) і хаты (жанкі мылі сталы і лавы, бялілі, калі была ў тым патрэба, сцены). Усе мыліся. Лічылася, што чысціня і парадак будуць уцехай продкам, душы якіх наведаюць колішнюю гасподу, і гэта паслужыць зарукай іх ласкі і спагады жывым, паспрыяе ім у жыцці.

На памінальную вячэру клікалі сваякоў, суседзяў. Гаспадар, запаліўшы свечку, звяртаўся да памерлых: «Прыходзьце да нас на асяніны ўсе тыя, што займалі гэту сялібу!». Падавалі звычайна няцотны лік страў: у бяднейшых сем'ях — 7, у багацейшых, заможных — 11 і больш. Перад тым як адведаць кожнай абрадавай стравы (яны ўключалі куццю, кіслую капусту з ялавічынай, юшку, посныя стравы), лыжку яе адкладвалі ў асобную пасудзіну і ставілі на падаконнік — для душ памерлых.

У застоллі панавала стрыманая, паважная атмасфера: абменьваліся толькі скупымі словамі, фразамі. Скрып брамкі, звон шыбы, рэзкі пошум апошніх лістоў на дрэве за акном успрымаліся як прысутнасць нябачных продкаў.

Асяніны — старадаўняя, язычніцкага паходжання, урачыстасць, сведчанне не столькі прымхлівасці, колькі высокай маральнасці земляробаў з іх сталым ушанаваннем памяці сваіх папярэднікаў.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.