Субота, 19.08.2017, 01:01

АСТРАВЕЦКІ КАСЦЁЛ СВЯТЫХ КАСМЫ І ДАМІЯНА


АСТРАВЕЦКІ КАСЦЁЛ СВЯТЫХ КАСМЫ І ДАМІЯНА размяшчаецца на вуліцы Камсамольская ў цэнтры гарадскога пасёлка Астравец Гродзенскай вобласці. Пабудаваны манахамі-дамініканцамі (запрошаны ў 1684 г. ашмянскім суддзёй Корсакам) у 1785-87 гг. з цэглы па фундацыі Гілярыя Цішэўскага на месцы храма, узведзенага магнатамі Корсакамі ў 1616-18 гг. замест струхнелага драўлянага касцёла 1468 г.


Помнік архітэктуры барока і класіцызму. Вырашаны адзіным прамавугольным аб'ёмам пад двухсхільным дахам. Архітэктурна-дэкаратыўны акцэнт створаны на галоўным фасадзе. Яго двухярусная сіметрычна-восевая кампазіцыя вылучана ў цэнтры чатырохкалонным іанічным порцікам з трохвугольным франтонам, фасад крапаваны пілястрамі таго ж ордэра. Другі ярус, надбудаваны ў другой палавіне 19 ст., — высокі парапет з двухгранным шчытом па цэнтры, падобны на старажытнарускую трохлопасцевую арку-нішу, па баках крапаваны арачнымі нішамі. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны высока ўзнятымі арачнымі аконнымі праёмамі, шырокімі лапаткамі ў прасценках і апяразаны магутным карнізам. Калі храм быў праваслаўнай царквой, над яго дахам быў узведзены паўсферычны купал (потым зняты).

Зала храма чатырмя слупамі падзелена на тры нефы і два сакрысціі, якія ў цэнтральным нефе вылучаюць алтарнае памяшканне, асветленае дзвумя высокімі арачнымі аконнымі праёмамі на тарцовай сцяне. Цэнтральны шырокі неф перакрыты цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі, больш вузкія бакавыя нефы — крыжовымі. У алтары 13 высокамастацкіх абразоў 18 — 19 ст. з арнаментаванымі абкладамі (латуннымі, пасярэбранымі і пазалочанымі).

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008.— 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [249]
Каталог файлаў [96]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [136]
Адукацыя [12]
Спорт [439]
Здарэнні [108]
Грамадства [226]
Эканоміка [10]
Транспарт [66]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [7]
Каляндар
«  Жнівень 2017  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.