Панядзелак, 21.08.2017, 03:55

АСТРАВЕЦКІ КАСЦЁЛ УЗВЫШЭННЯ СВЯТОГА КРЫЖА


АСТРАВЕЦКІ КАСЦЁЛ УЗВЫШЭННЯ СВЯТОГА КРЫЖА размяшчаецца на вуліцы Ленінскай на каталіцкіх могілках гарадскога пасёлка Астравец Гродзенскай вобласці. Пабудаваны ў 1910-11 гг. з жоўтай цэглы паводле праекта архітэктара А.Касакоўскага на парафіяльныя сродкі. Узняты на высокі цокаль, выкладзены магутнымі вапняковымі блокамі. Адкрыты ў 1994 г.


Помнік архітэктуры неараманскага стылю. У аснове аб'ёмна-прасторавага вырашэння — трохнефавая двухвежавая базіліка з трансептам і пяціграннай апсідай з сакрысціямі. Галоўны фасад фланкіраваны двухяруснымі чатырохграннымі вежамі (шатровыя завяршэнні не захаваліся); аб'ём нартэкса на ўсю шырыню запоўнены магутным арачным перспектыўным парталам і акном-ружай над ім. У прасценках высокіх арачных вокнаў-трыфорыумаў двухступеньчатыя контрфорсы. Спічасты сілуэт ствараюць двухсхільныя шчыты крылаўтрансепта. У адпаведнасці са стылем у аснову ўсіх праёмаў пакладзена форма паўцыркульнай аркі ў руставанай ліштве. Сцены крапаваны аркатурнымі паясамі, нішамі-экседрамі, апяразаны прафіляванымі карнізамі. Грувасткі гмах будынка ўзняты на цокаль, выкладзены буйнымі вапняковымі квадрамі.

Прастора інтэр'ера дзвумя радамі слупоў расчлянёна на нефы, перакрытыя цыліндрычнымі скляпеннямі. Над уваходам — антрэсоль хораў.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008.— 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [249]
Каталог файлаў [96]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [136]
Адукацыя [12]
Спорт [439]
Здарэнні [108]
Грамадства [226]
Эканоміка [10]
Транспарт [66]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [7]
Каляндар
«  Жнівень 2017  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.