Субота, 20.04.2024, 03:19

БАБРУЙСКАЯ КЕРАМІКА

Галоўная »
БАБРУЙСКАЯ КЕРАМІКАганчарныя вырабы майстроў з г.Бабруйск. Промысел вядомы з даўніх часоў. У канцы 19 — пачатку 20 ст. ў Бабруйску працавала каля 60 майстроў. Выраблялі дымлёныя (так званыя сінія), а з 1930-х г. паліваныя рэчы. Рабілі посуд: гаршкі, збаны, гладышы, глякі, слаі, формы, міскі, макатры, вазоны, талеркі, букетнікі, вугольнікі (4 гаршчочкі, злучаныя разам і змацаваныя ручкай) і інш. Выраблялі таксама дробную пластыку (бараноў, ільвоў, мядзведзяў), цацкі. Гаршкі, міскі, макатры, вазоны былі 5 памераў, кожны з якіх меў сваю назву: вярэйка (гаршчок каля 4 л), абеднік (2 л), укладыш большы (1 л) і інш.

бабруйская кераміка
Бабруйская кераміка

Своеасаблівасць мастацкага выгляду керамікі вызначалі мясцовая сыравіна, майстэрства рамеснікаў, тэхналагічны ўзровень вытворчасці, традыцыі. Бабруйскай керамікі вылучаюць своеасаблівыя прапорцыі, спалучэнне бясколернай палівы з багатым каларытам светла-чырвоных глін, сціплае дэкарыраванне абводкамі і штампікамі, асаблівасці ў канструкцыі накрывак і ручак.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.