Панядзелак, 21.08.2017, 07:38

БАГУШЭВІЦКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА АПОСТАЛА ЯНА БАГАСЛОВА


БАГУШЭВІЦКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА АПОСТАЛА ЯНА БАГАСЛОВА размяшчаецца ў паўночнай частцы вёскі Багушэвічы Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці на левым беразе р. Уса, на старажытным гарадзішчы (Касцельная гара, Касцелішча).


Пабудаваны ў сярэдзіне 19 ст. з цэглы як сямейная пахавальня гаспадароў маёнтка Свентаржэцкіх. Уваходзіў у склад сядзібна-паркавага ансамбля, які належаў ім да 1863 г. і быў спалены паводле загада губернатара М.Мураўёва як маёмасць кіраўніка паўстання 1863—64 гг. на Ігуменшчыне. Такая выключная мера пакарання была выклікана забойствам паўстанцамі мясцовага праваслаўнага святара Данііла Канапасевіча і агульнай жорсткасцю ўладальнікаў маёнтка да прыгонных (забарона нарыхтоўкі дроў на зіму вымусіла сялян паліць свае хаты і пакідаць свае надзелы). У 1875 г. маёнтак падараваны імператарам Аляксандрам II Шалгунову, касцёл пераасвячоны ў прыпісную праваслаўную царкву. Адрэстаўрыраваны і асвячоны як каталіцкі храм 15.11.2003 г.

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-гатычнага стылю. Цэнтрычны шасцігранны ў плане будынак мае вертыкальна накіраваную кампазіцыю. 3 заходняга боку да яго прымыкае прамавугольная апсіда, з усходняга — прытвор. Па вуглах касцёла масіўныя контрфорсы, завершаныя фіяламі. Шпіль шасціграннай вежы стварае стракаты сілуэт будынка. Сцены прарэзаны стральчатымі аконнымі праёмамі, дэкор абмежаваны аркатурным фрызам. Дзверы стральчатага ўваходнага партала філёнгавыя з выявамі мудрагеліста сплеценых вензеляў, ракавін, разетак, лісця і галінак аканта.

Кампактная ўнутраная прастора храма перакрыта зорчатым скляпеннем. Над уваходам хоры з чыгуннай ажурнай агароджай, на якія вядзе вузкая бакавая лесвіца. Пад касцёлам крыпта-пахавальня.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008.— 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [249]
Каталог файлаў [96]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [136]
Адукацыя [12]
Спорт [439]
Здарэнні [108]
Грамадства [226]
Эканоміка [10]
Транспарт [66]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [7]
Каляндар
«  Жнівень 2017  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.