Чацвер, 28.03.2024, 18:05

БАЛТЫ

Галоўная »
БАЛТЫ — 1) група старажытных лета-літоўскіх (латгалы, жэмайты, земгалы), пруса-ятвяжскіх (прусы, ятвягі, куршы, галінды, скальвы, борці, дайнова), днепра-дзвінскіх і верхняокскіх (голедзь) плямён.

балты

2) Назва сучасных народаў — літоўцаў і латышоў, мовы якіх належаць да балтыйскай групы індаеўрапейскай сям'і моў. Паходжанне назвы балты звязваюць з лацінскай назвай вострава на поўначы Еўропы (Baltia, Balcia), які апісаў Пліній Старэйшы (1 ст. н.э.). Аднакарэнныя словы сустракаюцца ў паўночна-германскага храніста Адама Брэменскага (11 ст.), у нямецкіх (прускіх) хроніках, старажытна-рускіх і беларуска-літоўскіх летапісах 14 — 16 ст. У навуковы ўжытак тэрмін «балты» ўведзены нямецкім лінгвістам Г.Несельманам у 19 ст.

Фарміраванне балцкіх плямёнаў (3 — 2 тыс. да н.э.) даследчыкі звязваюць са шнуравой керамікі культурай, арэалы распаўсюджання якой ахоплівалі вялікія тэрыторыі Усходняй Еўропы, у т.л. і землі Беларусі. Пачатак актыўных кантактаў балтаў са славянскім насельніцтвам (крывічамі, дрыгавічамі, радзімічамі, вяцічамі, наўгародскімі славенамі) адносіцца да 2-й паловы 1 тыс. н.э., а пачынаючы з 13 ст. яны падтрымлівалі цесныя палітычныя, сацыяльна-эканамічныя і культурныя сувязі.

На думку сучасных археолагаў, лінгвістаў і антраполагаў, балцкі субстрат адыграў пэўную ролю ў фарміраванні этнічнай спецыфікі заходніх груп усходнеславянскага насельніцтва 9 — 13 ст., з якіх склалася беларуская народнасць.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 6
Гасцей: 6
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.