Чацвер, 17.08.2017, 09:08

БАРАДЗІНІЦКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА ЮЗАФА


БАРАДЗІНІЦКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА ЮЗАФА размяшчаецца ў цэнтры вёскі Барадзінічы Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Пабудаваны ў 1836 г. з мясцовага бутавага каменю, з яго ж вымуравана агароджа тэрыторыі храма. У гады першай сусветнай вайны ксяндзом В.Шутовічам быў адкрыты інтэрнат для сірот. Набажэнства ў храме вялося на беларускай мове. Зачынены ў 1930-я гг. Перададзены вернікам у 1989 г.


Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Прамавугольны ў плане аб'ём пад двухсхільным дахам, трохвугольны франтон якога на фасадзе завершаны трох'яруснай васьміграннай драўлянай званічкай. Канічны дах паўкруглай апсіды завершаны васьміграннай сігнатуркай. Сіметрыя фасада вылучана арачнымі праёмамі ўвахода і два бакавых аконных праёмаў; чатыры паўкалоны і трохвугольны франтон з прафіляваным антаблементам імітуюць класічны порцік. Атынкаваныя і пабеленыя элементы архітэктурнага дэкору кантрастна вылучаюцца на паліхромным фоне бутавай муроўкі (плоскія ліштва прамавугольных і арачных аконных праёмаў і паўкруглых люкарнаў, прафіляваны карніз і антаблемент). Франтон фасада запоўнены роспісам і скульптурай Мадонны ў арачнай экседры.

Зала храма перакрыта плоскай столлю. Цэнтральны чатырохкалонны і два бакавыя двухпілястравыя алтары (св. Антонія і св. Іосіфа) вырашаны ў стылі неакласіцызму са стылізаваным дарычным антаблементам. У цэнтральным алтары абраз «Маці Божая Міласэрная».

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [249]
Каталог файлаў [96]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [136]
Адукацыя [12]
Спорт [439]
Здарэнні [108]
Грамадства [226]
Эканоміка [10]
Транспарт [66]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [7]
Каляндар
«  Жнівень 2017  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.