Субота, 19.05.2012, 06:39

БАРАНА


БАРАНА — земляробчая прылада для рыхлення (баранавання) глебы. Паводле канструкцыі і гаспадарчага прызначэння вылучаюць некалькі тыпаў традыцыйных барон: вершаліна, смык, плеценая (вязаная) і брусковая (рамная).

барана
Барана плеценая

Усе тыпы барон да канца 19 ст. рабілі з дрэва. Найбольш распаўсюджанай была плеценая барана, што выкарыстоўвалася звычайна на стараворных землях. Яна мела дугападобную форму, якую ёй надаваў перыферыйны самайлук (лука, каблук); 4 — 6 радоў роўных прутоў — па тры ў кожным радзе — утваралі рашотчаты каркас; на скрыжаванні прутоў замацоўвалі з дапамогай плеценых вітак-кольцаў дубовыя (радзей кляновыя, грабавыя) зубы (кляцы). Колькасць зубоў ад 16 да 25; у Панямонні вядомы на 30 і 35 зубоў.

барана
Барана брусковая з драўлянымі зубамі

Аснову брусковай бараны складала брусковая рашотка, у якую набівалі драўляныя, а з канца 19 ст. жалезныя зубы. Форма рашоткі і колькасць зубоў вагаліся ў залежнасці ад экалагічных умоў і мясцовай вытворчай традыцыі. Вядомы падоўжна-брусковыя і папярочна-брусковыя бароны. Брусковая барана была найбольш пашырана на паўночным усходзе Беларусі, дзе змяніла смык-сукаватку.

барана
Барана брусковая з жалезнымі зубамі

Традыцыйныя бароны выкарыстоўвалі ў практычнай рабоце з коннай (хамутова-пастронкавай), а на паўднёвым захадзе Беларусі часам і з валовай (ярэмнай) запрэжкай.

барана
Рады-барана. Вёска Морач Капыльскага раёна

барана
Барана раскладная. Вёска Маскалішкі Пастаўскага раёна

З пачатку 20 ст. ў народнай гаспадарцы пашыраны жалезныя бароны фабрычнай вытворчасці. Традыцыйныя плеценыя і брусковыя бароны эпізадычна захаваліся ў асабістых гаспадарках да нашага часу.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход
E-mail:
Пароль:
Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [182]
Каталог файлаў [66]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [83]
Культура [86]
Адукацыя [4]
Спорт [17]
Здарэнні [8]
Грамадства [65]
Эканоміка [3]
Транспарт [30]
Блог [6]
Каляндар
«  Май 2012  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Rating All.BY Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.