Чацвер, 25.04.2024, 03:30

БЭЛЬКА

Галоўная »
БЭЛЬКА — гарызантальны нясучы элемент будаўнічай канструкцыі для падтрымання насцілу столі. У перакрыццях гаспадарчых пабудоў бэлькі звычайна рабілі круглымі (з бярвёнаў), у хаце — склюдаваныя (з брусоў). Рознае размяшчэнне бэлек (удоўж, упоперак, змешанае, з падзелам бэльку на галоўную — трам і другарадныя) — важны сродак стварэння мастацкай выразнасці інтэр'ера хаты.

бэлька
Расклад бэлек уздоўж у хаце

бэлька
Расклад бэлек упоперак у хаце

На бэльку вешалі калыску, мацавалі хадунок, жэрдкі і інш. Канцы бэлек, што выступаюць звонку хаты, выкарыстоўваюць для стварэння карніза. У канцы 19 — пачатку 20 ст. на Беларусі ў вясковым будаўніцтве пераважала столь на папярочных бэльках, канцы якіх служылі для запуску крокваў.

бэлька
Змешаны расклад бэлек у хаце

бэлька
Расклад бэлек у хаце з галоўнай бэлькай

У залежнасці ад канструкцыйнага вырашэння столі бэлькі могуць мець пазы, у якія кладуць дошкі. У хаце на бэлькі часам вырэзвалі памятныя надпісы (год будаўніцтва і інш.).
Меню
nord-server.ru отзывы
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
nord-server.ru отзывы
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi
nord-server.ru отзывы

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.