Серада, 17.04.2024, 00:39

БЕРЛІНА

Галоўная »
БЕРЛІНА — пласкадоннае драўлянае грузавое судна з палубай, двухсхільным дахам і мачтай. Лакальная назва берлінка. Хадзіла судна ўніз і ўверх па цячэнню ракі з дапамогай вёслаў, бусакоў, ветразяў, а таксама буксірнага парахода. Служыла 10 — 14 гадоў.

Канструкцыйна берліна падзялялася на 2 тыпы: барачнага (руская берліна) з закругленым носам, стромкай кармой і разгорнутымі бакамі; лодачнага (заходняя, або нямецкая, берліна) з доўгім вострым носам і завостранай кармой. Абодва тыпы памерамі амаль не адрозніваліся: даўжыня 21 — 45 м, шырыня 4 — 11 м, грузападымальнасць ад 50 да 600 т.

Рускія берліны будавалі і выкарыстоўвалі на Дняпры і Прыпяці (лепшымі па якасці лічыліся судны, зробленыя майстрамі Веткі, Лоева, Радуля і іншых паселішчаў на Сожы). Заходнія берліны будавалі на Нёмане, Прыпяці, а таксама ў Прусіі і Польшчы, адкуль праз Заходні Буг і Дняпроўска-Бугскі канал судны заходзілі ў Прыпяць.

Трывалая і зручная берліна з'явілася на рэках Беларусі ў 2-й чвэрці 19 ст. і з сярэдзіны стагоддзя паступова выцесніла байдак і віціну (у 1880—90-я г. берліны складалі 2/3 усіх суднаў на Дняпры). Бытавалі да пачатку 20 ст.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1388]
Здарэнні [464]
Грамадства [467]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.