Пятніца, 19.04.2024, 22:53

БЕШАНКОВІЦКІ РАЁННЫ ГІСТОРЫКА-КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ

Галоўная »
БЕШАНКОВІЦКІ РАЁННЫ ГІСТОРЫКА-КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ заснаваны ў г.п.Бешанковічы 24.04.1979 г. паводле рашэння Бешанковіцкага райвыканкама і райкома КПБ як музей баявой славы. Адкрыты для наведвальнікаў 25.04.1979 г. у дзень 35-годдзя вызвалення Бешанковіцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. З 1987 г. сучасная назва, адкрыта новая экспазіцыя ў двухпавярховым будынку. Кіраўнікамі музея былі І.С.Коныш, У.І.Ждановіч, А.В.Крачкоўскі, Л.В.Гайніддзінава, Л.М.Казак. З 1991 г. дырэктар Г.І.Берасцень.

Бешанковіцкі раённы гісторыка-краязнаўчы музей

Асноўны фонд музея (2008) налічвае 12 351 адзінак захоўвання, навукова-дапаможны — 4 548 адзінак. Музей мае 7 экспазіцыйных залаў агульнай плошчай 209 м². Раздзелы экспазіцыі: «Гістарычнае мінулае раёна», «Бешанковіцкі край у перыяд кастрычніцкіх падзей 1917 г.», «Станаўленне савецкай улады ў Прыдзвінні», «Калектывізацыя», «Вялікая Айчынная вайна», «Развіццё народнай гаспадаркі ў раёне ў пасляваенны час».

Значнае месца ў экспазіцыі займаюць археалагічныя знаходкі: касцяныя наканечнікі стрэл, каменныя і рагавыя сякеры, каменная шліфаваная пліта, падвескі з бурштыну і іклаў жывёл, бівень маманта, фрагменты гліняных гаршкоў з раскопак на тэрыторыі раёна (курганныя могільнікі Давыдкавічы, Крупеніна, стаянка Асавец). Дэманструюцца таксама карты археалагічных помнікаў раёна, стаянак Крывінскага тарфяніку, фотаздымкі раскопак, археалагічных знаходак, нумізматычная калекцыя. Асноўнае месца ў музеі адведзена раздзелу, прысвечанаму Вялікай Айчыннай вайне. Ён займае 4 залы агульнай плошчай 90 м² і налічвае 540 экспанатаў, якія расказваюць пра абарончыя баі летам 1941 г. на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна, стварэнне і дзейнасць падпольных антыфашысцкіх арганізацый, зараджэнне і развіццё партызанскага руху ў раёне, арганізатараў і кіраўнікоў партызанскай брыгады «За Савецкую Беларусь», фарсіраванне Заходняй Дзвіны войскамі Чырвонай Арміі, вызваленне раёна ў чэрвені 1944 г. Сярод экспанатаў дакументы, фотаздымкі, асабістыя рэчы Герояў Савецкага Саюза — ураджэнцаў раёна і тых, якія вызначыліся пры вызваленні Прыдзвіння: К.А.Абазоўскага, М.А.Высагорца, Л.М.Даватара, П.М.Раманава, І.І.Строчкі, М.М.Ткачэнкі. У экспазіцыі шмат твораў выяўленчага мастацтва. Сярод іх жывапісныя і графічныя з выявамі мясцовых пейзажаў, а таксама гістарычнай і ваеннай тэматыкі, скульптурныя бюсты (aўтap М.М.Тарасян) генералаў, камандуючых арміямі, якія вызвалялі Прыдзвінне: А.П.Белабародава, І.І.Люднікава, І.М.Чысцякова, і ўраджэнцаў раёна. Рэдкімі экспанатамі з'яўляюцца ядры і крамянёвыя запалы да ружжаў вайны 1812 г., скрыпка Д.П.Аўчыннікава, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, з надпісамі ўсіх франтоў, дзе ён служыў.

У музеі праводзяцца перасоўныя выстаўкі, лекцыі, масавыя мерапрыемствы, тэматычныя вечары і экскурсіі, прыём у школьныя маладзёжныя арганізацыі.

Адрас: 211350, г.п.Бешанковічы, вул.Валадарскага, 6
Тэл.: +375-2131-421-83
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.