Пятніца, 19.04.2024, 20:04

БЯЛЫНІЦКІ РАЁННЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ імя В.К.Бялыніцкага-Бірулі

Галоўная »
БЯЛЫНІЦКІ РАЁННЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ імя В.К.Бялыніцкага-Бірулі заснаваны 05.11.1969 г. у г.п.Бялынічы загадам Магілёўскага абласнога ўпраўлення культуры. Дапамогу ў арганізацыі музея аказалі дырэктар Дзяржаўнага мастацкага музея БССР А.В.Аладава і жонка мастака А.А.Біруля. Адкрыты для наведвальнікаў 29.05.1970 г. Аснову музея склалі матэрыялы аб жыцці і творчасці народнага мастака Беларусі і Расіі, правадзейнага члена Акадэміі мастацтваў СССР Вітольда Бялыніцкага-Бірулі. Кіраўнікамі былі Г.Н.Драздзецкая, П.П.Жыгуноў, Н.С.Снапкова. З 1987 г. дырэктар Н.І.Палоннік.

Бялынічы

Спачатку музей знаходзіўся ў будынку былога райвыканкама, у 1997 г. пад музей рэканструяваны будынак кінатэатра «Зорка». 26.02.1997 г. адбылося адкрыццё музея ў рэканструяваным будынку і ўрачыстае святкаванне 125-годдзя з дня нараджэння В.Бялыніцкага-Бірулі. У 2007 г. музею нададзены статус юрыдычнай асобы з афіцыйнай назвай «Установа культуры «Бялыніцкі раённы мастацкі музей імя В.К.Бялыніцкага-Бірулі».

Асноўны фонд (2008) налічвае 582 адзінкі захоўвання, навукова-дапаможны — 136 адзінак. Плошча 4 экспазіцыйных залаў 270 м², выставачнага — 70 м².

У раздзеле экспазіцыі «Краявіды народнага мастака БССР і РСФСР В.Бялыніцкага-Бірулі» прадстаўлены творы мастака, напісаныя ў 1920-40-я гг.: «Восень», «Лёд прайшоў», «Апошні снег», «Маладыя бярозкі» і інш. Экспануецца партрэт В.Бялыніцкага-Бірулі, напісаны ў 1939 г. яго сябрам — народным мастаком СССР І.Э.Грабаром. Змешчаны скульптурны партрэт мастака, выкананы З.Азгурам. Выстаўлены пэндзлі, палітра, якімі карыстаўся жывапісец; сігнальны экзэмпляр паштовага канверта, які выпусціла Міністэрства сувязі СССР у 1972 г. з нагоды 100-гадовага юбілею В.Бялыніцкага-Бірулі; паштовая марка з рэпрадукцыяй пейзажа мастака «Ранняя вясна» (1912). Прадстаўлены таксама 2 лісты В.Бялыніцкага-Бірулі, адрасаваныя яго сябру — работніку Гарусаўскага дзіцячага дома М.І.Талкачову. У экспазіцыі «Жывапіс Беларусі 20 ст.» творы В.Цвіркі «Льнаводка», У.Лагуна «Завочніца», В.Шыбнёва «Збажына паспела», А.Бархаткова «Калгасны статак», У.Сеўрука «Рыбная лоўля» і інш. У раздзеле «Скульптура Беларусі 20 ст.» экспануюцца творы А.Заспіцкага «Паэтэса Цётка», С.Селіханава «Вызваленне», «Партрэт Селіванава», «Бюст Варапаевай», Л.Палійчука «Абаронцы Брэсцкай крэпасці», I.Міско «Партрэт хлопчыка», В.Папова «Юнацтва», «Партрэт Еўкайла» і інш. Экспазіцыю «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве» складаюць творы ўдзельнікаў міжнародных пленэраў па жывапісе: Дз.Алейніка «Раніца на Дняпры» (1996), А.Бархаткова «На рацэ Друць» (1996), І.Сцяпанава «Удомля. Дача В.К.Бялыніцкага-Бірулі» (2003) і інш.

Музей праводзіць выстаўкі твораў навучэнцаў дзіцячай школы мастацтваў імя В.Бялыніцкага-Бірулі, народных умельцаў Бялыніч. З фондаў музея арганізоўваюцца перасоўныя выстаўкі твораў жывапісу, графікі ў школах раёна і раённым Цэнтры культуры. Супрацоўнікі музея выступаюць з лекцыямі аб творчасці мастакоў, праводзяць музейныя заняткі для вучняў школ раёна, творчыя сустрэчы з мастакамі і пісьменнікамі.

Адрас: 213051, г.п.Бялынічы, вул.Савецкая, 133
Тэл.: +375-2232-519-36
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.