БЯРОЗАВІК — традыцыйны напітак з бярозавага соку. У
бочку з сокам дабаўляюць прарошчаны і падпрэжаны ячмень або сухары, часам крыху цукру ці мёду, ставяць яе ў цёмнае халаднаватае месца, часам закопваюць у зямлю на 4 — 6 тыдняў. Вытрыманы
квас смачны і добра наталяе смагу.
Быў пашыраны на поўначы, усходзе, паўднёвым захадзе Беларусі, на Палессі. У наш час шырока вядомы на ўсёй тэрыторыі рэспублікі.